Работа пракурора вачамі камянецкіх школьнікаў

Сёння супрацоўнікі пракуратуры нашай краіны будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні гэтай падзеі мы звярнуліся да старшакласнікаў розных
школ раёна з пытаннем: ЯКОЙ ТЫ БАЧЫШ РАБОТУ ПРАКУРОРА? Іх адказы – вашай увазе.

Яна КУЧЫНСКАЯ, вучаніца 8 класа СШ №2 Каменца:

– Нам расказвалі, што ў 2021 годзе Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Я ведаю, што на тэрыторыі наша раёна супрацоўнікамі пракуратуры ўстаноўлены новыя пахаванні той пары – і гэта вельмі важна! Мы павінны берагчы каштоўную гістарычную праўду аб той далёкай вайне і по дзвігах нашых прадзедаў. Мне хочацца падзякаваць супрацоўнікам пракуратуры за тое, што яны вядуць вялі-
кую работу ў гэтым накірунку. Мой прадзед Іван Дзмітрыевіч Кучынскі, дарэчы, таксама ваяваў у Празе і Будапешце, быў артылерыстам, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Дзявятага мая, у Дзень Перамогі, я заўсёды нясу вахту памяці ля Вечнага агню на брацкай магіле ў Каменцы… Думаю, чалавек, які працуе ў пракуратуры, павінен быць вельмі адказным, крыштальна сумленным патрыётам роднай краіны, ганарыцца подзвігам сваіх продкаў. Напярэдадні прафесійнага свята ад усяго сэрца я жадаю супрацоўнікам раённай пракуратуры мудрасці, каб яны заставаліся такімі ж, якія яны ёсць сёння, столькі ж увагі надавалі помнікам Вялікай Айчыннай.

У будучыні я хацела б быць адвакатам, каб таксама абараняць законнасць…

Дзмітрый ШЧЫЧКО, вучань 11 класа Вайскоўскай СШ:

– Прафесія пракурора вельмі важная, без яе немагчыма падтрымліваць правапарадак у нашай краіне. Дзякуючы супрацоўнікам пракуратуры на вуліцах нашых населеных пунктаў пануе парадак, паспяхова праводзяцца расследаванні злачынстваў.

Надзвычай важна і тое, што вялікая ўвага надаецца сёння гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Мне здаецца, што супрацоўнік пракуратуры – гэта вельмі адказны, сабраны чалавек, што шчыра любіць сваю Радзіму!

 

Канстанцін ШУЛЬЖЫК, выпускнік Пагранічнай СШ:

– Работу пракурора немагчыма нейкім чынам прынізіць або недаацаніць. Бо чалавек, які займаецца гэтым відам дзейнасці, працуе не пакладаючы рук і жыве сваёй працай. Прафесію пракурора я лічу вельмі цікавай, бо ён ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў, што робіць жыццё іншых грамадзян больш спакойным, і праводзіць шмат расследаванняў, якія паднімаюць заслону таямніцы. Яшчэ, калі чую слова “пракурор”, адразу ўспамінаю пракурора нашага раёна, які падчас прыезду ў Паг ра-
нічную школу расказваў пра тое, якіх намаганняў і якой працы каштуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці і гісторыі нашага краю, што пацярпеў ад вайны…

Арына БАГАЛЕЙША, вучаніца 10 класа Камянюцкай СШ:

– Асноўная функцыя пракуратуры – нагляд за выкананнем закона. Арганізацыя яе работы шмат у чым залежыць ад сітуацыі ўнутры дзяржавы, ад таго, якія праблемы існуюць, якія выклікі грамадству з’яўляюцца. Пракурор Камянецкага раёна Алег Леванчук – часты госць у нашай школе, ён прыязджае з прафілактычнымі і азнаямляльнымі ме рапрыемствамі. Алег Аляксандравіч пазнаёміў нас з ходам расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай і ў пасляваенны перыяд. На мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пракурор раёна расказваў пра гістарычныя падзеі і зараджэнне канстытуцыйнага ладу на тэрыторыі нашай краіны.

У прадстаўнікоў пракуратуры шмат работы па спыненні парушэнняў заканадаўства, але, на мой погляд, вельмі каштоўна, што нягледзячы на гэта яны знаходзяць магчымасці ўдзяліць увагу падрастаючаму пакаленню.

А якія думкі апаноўваюць вас, калі чуеце гэта сур’ёзнае слова “пракурор”?

Распытвала
Настасся НАРЭЙКА.