Больш за 15 гадоў працуе машыністам кацельні ў філіяле “Высокаўскі” Камянецкай ЖКГ Юрый Алесіюк. Самыя добрыя водгукі аб яго рабоце можна пачуць і ад майстра аварыйна-дыспетчарскай службы Таццяны Рагачук, і ад зменшчыка Вячаслава Ціхмановіча, які прыйшоў сюды пазней, але пераняў вопыт Юрыя Іванавіча.
– Работа ў кацельні мне даспадобы, – сказаў пры сустрэчы Юрый. – Суткі аддзяжурыш – ёсць і вольны час. Уласны дом прывёў у парадак, усё – сваімі рукамі. А часам люблю і з вудай пасядзець, цудоўны адпачынак – і ўлоў не лішні… (Юрый паказаў дзясяткі два велічынёй з далоню і больш дробных плотак ды акунёў у вядзерцы).
Ён родам з Маларыты. Працаваў у Брэсце, дзе сустрэў будучую жонку Святлану, якая вучылася. Спадабалася яму на яе малой радзіме – у Высокім: гарадок ціхі, людзі добразычлівыя. Ды і сам Юрый па характары стрыманы, ініцыятыўны, умелы, добрасумленны.
Георгій ПАРАФЯНЮК
На здымку: Юрый Алесіюк у сваім доме ў выхадны дзень
Фота Міколы ШУМА
Это может быть интересно:
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Бизнес-идея высоковчан одержала победу в «Молодой стартап академии»
-
Грандиозная «перестройка» Высоковской больницы. Что известно на данный момент?
-
Сегодня состоялась встреча с активной молодежью Высоковского колледжа
-
МЧС ПОБЫВАЛО В ГОСТЯХ В ВЫСОКОМ