У мінулыя выхадныя ў спартыўнай зале СДЮШАР “Пушча” адносіны высвятлялі аматары малой ракеткі.
Першымі, 16 лютага, у межах першынства раёна па настольным тэнісе ў праграме спартакіяды школьнікаў сустракаліся юнакі і дзяўчаты. Фінальныя спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх групах, А і В (у кожнай па шэсць каманд). У групе А перамогу атрымалі вярховіцкія школьнікі, у В – турнянскія. Цана такой “вікторыі” – адно ачко. Менавіта на столькі балаў яны апярэдзілі тэнісістаў СШ №2 г.Каменец (гр. А) і Навіцкавічаў (гр. В), якія занялі другія месцы. Трэцяе – у белавежскіх і войскіх спартсменаў (групы А і В адпаведна). У асабістым заліку не было роўных Аляксандру Вінярскаму (СШ №2 г.Каменец), Вользе Нагіевай (Вярховіцкая СШ), Андрэю Міхайлоўскаму (Войская СШ) і Вікторыі Беражок (Дзмітровіцкая СШ). Усе прызёры ў камандным і асабістым заліку адзначаны граматамі аддзела адукацыі райвыканкама. Таксама ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама каманды-пераможцы атрымалі грашовыя прэміі.
На наступны дзень, 17 лютага, на тэнісным рынгу сустрэліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Камянеччыны (спаборніцтвы адбыліся ў межах чэмпіянату раёна). Сярод дзевяці каманд, якія ўдзельнічалі ў турніры, лепшы вынік паказалі тэнісісты “Агра-Зарэчча”, на другім радку – “Белавежскі”, на трэцім – “Усход-Каменец”. Асабісты залік узначалілі Аляксандр Раманюк і Таццяна Анісімава.
* * *
У раённым чэмпіянаце па шахматах, які прайшоў у нядзелю, 17 лютага, перамогу атрымала каманда “Белавежскага”, на другім месцы – “Агра-Ніва”, на трэцім – “Агра-Зарэчча” (усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд). У асабістым заліку саліравалі таксама белавежцы – Людміла Гурыновіч і Юрый Саевіч.
* * *
15-17 лютага Брэст прымаў першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння. На ім у штурханні ядра выступілі і выхаванцы СДЮШАР “Пушча”. Так, Раман Карпук (першы трэнер Вячаслаў Шаблінскі) з вынікам 15,31 м стаў чацвёртым; ад трэцяга месца юнака аддзялілі 5 см. Яшчэ адзін выхаванец Вячаслава Аксенцьевіча – Дзмітрый Лапіцкі – толькі 12-ы (12,58 м). Міхаіл Штамер – 13-ы (11,89 м) – першы трэнер Іван Драпун.
У камандным заліку перамаглі лёгкаатлеты Брэстчыны (232 ачкі), якія ўсяго на паўбала апярэдзілі спартсменаў Віцебскай вобласці.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Фота аўтара.
Каманды-пераможцы Турнянскай і Вярховіцкай школ (Валянцін Фядыніч, Андрэй Рахлей, Анастасія Капуза, Ганна Бяльзюк, Максім Іванюк, Аляксандр Ануфрыюк, Вольга Нагіева і Юлія Касцючык).
17 лютага – чэмпіянат раёна па тэнісе.
Это может быть интересно:
-
Фоторепортаж. Районные соревнования «Снежный снайпер» в Каменце. День первый
-
Первые достижения юных дзюдоистов в новом году
-
Профсоюзы открыли прямую телефонную линию по вопросам оплаты труда педагогических работников
-
Каменецкие дзюдоисты вновь забирают награды областных соревнований
-
ОБЗОР МАТЧА «АГРО-ПЕЛИЩЕ» – «ОХРАНА БРЕСТ»: «АГРАРИИ» ПОДНИМАЮТСЯ НА ПЕРВУЮ СТРОЧКУ ТАБЛИЦЫ