Брэсцкі абласны савет Таварыства выратавання на водах паведамляе аб трох няшчасных выпадках, што адбыліся за мінулы тыдзень.
6 чэрвеня, спрабуючы пераплыць у нецвярозым стане Мухавец недалёка ад вёскі Шчэглікі Жабінкаўскага раёна, патануў 34-гадовы жыхар Жабінкі. 8 чэрвеня на вадасховішчы Сялец падчас катання на маторнай лодцы вываліўся за борт і патануў п’яны 23-гадовы жыхар Бярозы. У Мухаўцы паблізу дома №28 па вул.Набярэжнай у Брэсце знойдзена цела 26-гадовага брастаўчаніна, які патануў падчас купання ў стане алкагольнага ап’янення.
У зонах дзеяння выратавальных станцый і пастоў абласнога савета Таварыства за гэты перыяд выратаваны 5 чалавек у стане непрытомнасці. Сярод іх трое рыбакоў, якім алкаголь перашкодзіў цвёрда кіраваць лодкай, і п’яны купальшчык, вылаўлены ратаўнікамі ў возеры Белае ў Лунінецкім раёне. Выратавалі і 57-гадовую брастаўчанку, якая, нецвярозая, упала і ледзь не патанула ў Мухаўцы недалёка ад пляжа па вул.Набярэжнай.
Таварыства выратавання на водах просіць выконваць меры перасцярогі падчас знаходжання ля вадаёмаў і купання. Галоўнае – не ўваходзіць нецвярозым у ваду. Алкаголь прытупляе пачуццё небяспекі і прыводзіць да гібелі. З вадой не жартуюць!
Это может быть интересно:
-
ОБЗОР МАТЧА «АГРО-ПЕЛИЩЕ» – «БЛЭКУЭЛ»: ЗЕМЛЯКИ ЗАБИРАЮТ ПЕРВЫЕ ОЧКИ МИНИ-ФУТБОЛЬНОГО ТУРНИРА
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре