Позна вечарам адпраўляўся дызель-поезд з Брэста на станцыю Высока-Літоўск. Адзін высакаўчанін, 1974 г.н., яшчэ на пасадцы дапамог сваёй знаёмай занесці ў вагон багаж. А ў цягніку сустрэчу прадоўжылі ўжо з выпіўкай. Калі стомленая жанчына заснула, той “джэнтльмен” забраў з яе сумачкі кашалёк, з якога дастаў грошы. Па словах пацярпелай, там было 120 тысяч беларускіх рублёў, 95 украінскіх грыўняў, 20 долараў. Кашалёк выкінуў, грошы пачаў траціць… Дарэмна кабета чакала, што ў таго мужчыны загаворыць сумленне. Давялося звярнуцца ў міліцыю. Вось і падумайце, ці трэба ў дарозе давяраць незнаёмцам, калі і знаёмыя не заўжды надзейныя.
Міхаіл ХЛУД
Это может быть интересно:
-
50 бывших работников ОАО «Беловежский» поздравили с Днем пожилых людей
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на подогрев 1 кубического метра воды
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА
-
В Долбизно прошел сельский сход с представителем областного управления МЧС