У гаспадарках раёна скошана ўжо больш за 2 тысячы гектараў ранніх траў першым укосам (18% ад запатрабаванага). Па тэмпах касьбы сёння лідзіруюць “Відамлянскае”, “Агра-Турна”, “Белавежскі”, “Макарава-Агра”, “Агра-Ніва”. Штодзённа тэмп іх працы ад 4%, і ён нарастае. Каля 30% скошаных траў ужо ўбрана з палёў.
У СВК “Хадасы” закладзены першыя тоны сена.
Сенажу ў рулонах у раёне нарыхтавалі каля 2 тысяч тон, 3 тысячы тон зялёнай масы пайшло на зялёную падкормку.
Згодна з распрацаваным планам, перад аграрыямі раёна пастаўлена задача ўбраць травы першым укосам за 16 дзён.
Для нарыхтоўкі якасных кармоў усе гаспадаркі закупілі біякансерванты. У асноўным ранняспелыя травастоі і бабовыя травы ў чыстым выглядзе будуць нарыхтоўвацца ў рулонах з абмоткай у поліэтыленавую плёнку. У такім корме на 35% больш каштоўных пажыўных рэчываў, чым у сенажы, які захоўваецца ў траншэі.
Это может быть интересно:
-
50 ЛЕТ НА ОДНОМ РАБОЧЕМ МЕСТЕ ТРУДИТСЯ СТЕПАН ВОЩАНКО ИЗ “АГРОТУРНЫ” КАМЕНЕЦКОГО РАЙОНА
-
Инструктор-валеолог Каменецкой ЦРБ рассказала о пользе клюквы
-
В трех белорусских банках произошел сбой: на некоторых картах был замечен отрицательный баланс
-
ПОМОЖЕМ ВИОЛЕТТЕ БИРЮК ПОБЕДИТЬ РАК
-
Почему может загореться… машинка для стрижки волос