Яшчэ не заціхлі маторы камбайнаў, якія шчыравалі на ўборцы зерневых, а ўжо гул даносіцца з палёў, дзе расце кукуруза.
Ва ўсім раёне пачалася масавая ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм. На гэтыя мэты адведзена 8,9 тыс. гектараў. Аднак гэтыя плошчы могуць быць павялічаны яшчэ на 2 тыс. гектараў з зерневай групы з мэтай папаўнення недаатрыманых кармавых адзінак з траў 1-га і 2-га ўкосаў.
Сёння ўжо скошана 1800 гектараў кукурузных палеткаў, з якіх атрымана 44 тыс. тон зялёнай масы. На жаль, ураджайнасць у гэтым годзе пакуль на 80 ц ніжэй, чым у мінулым, і складае 251 ц/га. Гэта звязана з халоднай вясной, з-за якой расцягнуліся тэрміны сяўбы. 30% было пасеяна пасля аптымальных тэрмінаў.
У “Александрыі-Агра” масавая ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм пачалася 19 жніўня. Тут першы камбайн выйшаў на поле з кукурузай гатунку “палескі” беларускай селекцыі. Усяго ў гаспадарцы 450 га адведзены пад гэту культуру (125 га – кукуруза на зерне), яшчэ 330 га – у былым “Стаўскім”, якое шляхам рэарганізацыі далучылі да “Александрыі-Агра”. Зялёную масу закладваюць у сіласныя сховішчы, кожнае з якіх змяшчае да пяці тысяч тон.
У сярэднім за дзень убіраюць ад 8 да 12 га кукурузных палёў, адкуль вывозяць каля 300 тон масы. У першыя дні ўборкі ўраджайнасць была 330 ц/га. “У цэлым кукуруза сёлета нядрэнная, тым больш гледзячы на вясну…” – зазначыў галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Ляшкевіч. Зараз на полі заняты пакуль адзін камбайн беларускай вытворчасці КВК. Ёсць яшчэ “Палессе”, але пакуль ён не выйшаў на палі гаспадаркі. На адвозцы шчыруюць штодзённа 3-4 адзінкі тэхнікі.
Пры добрым надвор’і ў “Александрыі-Агра” плануюць закончыць уборку кукурузы на сілас і зялёны корм праз два тыдні.
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
На ферме в Кунаховичах Каменецкого района зарплата более 3 000 рублей
-
По результатам проверки мерами прокурорского реагирования восстановлены трудовые права работников сельскохозяйственного предприятия
-
Турнир по волейболу и соревнования по пулевой стрельбе и гиревому спорту памяти Василия Игнатюка прошли в Новицковичской СШ
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе