Прыгажосць, як вядома, выратуе свет. Гэта сцвярджэнне не выклікае сумнення, і калі сыходзіць з яго, дык Беларусі ўвогуле няма аб чым хвалявацца – наўрад ці ў якой краіне свету жыве столькі прыгажунь. І Камянеччына – не выключэнне з агульнага правіла. Давайце дакажам гэта разам.
Газета “Навіны Камянеччыны” аб’яўляе конкурс прыгажунь “Міс “Навіны”-2013”. Для ўдзелу ў ім дашліце ў рэдакцыю сваю лепшую вертыкальную фатаграфію добрай якасці (па пошце – г.Каменец, вул.Пагранічная, 8) ці на электронны адрас (navinykam@brest.by). Абавязкова ўкажыце свае імя, прозвішча, населены пункт, у якім жывяце, і раскажыце крыху аб сабе.
Фатаграфіі будуць друкавацца непасрэдна ў “Навінах Камянеччыны”, а таксама на старонках нашай газеты ў “Одноклассниках” і “Вконтакте”. А прагаласаваць вы зможаце на сайце “НК” kamenec.by ці па тэл. 2-12-63. Пераможцу вызначым да 9 верасня, калі святкуецца Сусветны дзень прыгажосці. Галоўным прызам для яе стануць публікацыя фатаграфіі на першай старонцы “Навін Камянеччыны” і каштоўны падарунак ад рэдакцыі раённай газеты.
Это может быть интересно:
-
«НК»: Польские власти уничтожают Беловежскую пущу!
-
Глава района Владимир Сенчук встретился с коллективом Высоковской больницы
-
Семейный альбом Рождества: в Высоком прошло праздничное представление
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Временные неудобства ради результата: что происходит на ул. Пивненко в Каменце