Што такое прыгажосць? Як у Забалоцкага: “сосуд она, в котором пустота, или огонь, мерцающий в сосуде?” Пагутарыўшы з гераіняй гэтага матэрыялу, юнай камянчанкай Вікторыяй Шпак, я ўпэўнілася ў другім. Менавіта гэта – без усялякіх сумненняў! – адзначылі і члены журы паўфінала Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь” 30 мая ў Мінску. У выніку яго Вікторыя стала адной з 89 дзяўчат, якім давядзецца спаборнічаць за месца ў фінале, запланаваным на сёлетні верасень.
Давайце разам прасочым шлях, пройдзены нашай зямлячкай, пачынаючы, вядома ж, з дзяцінства… Яго Вікторыя называе па-сапраўднаму шчаслівым – поўным утульнасці, любові, клопату і радасці: “Мне пашчасціла расці ў атмасферы адчувальнай падтрымкі блізкіх, і менавіта гэта, думаецца, заклала ўва мне трывалы падмурак на будучыню”.
У 2022-м мая суразмоўніца скончыла СШ №2 Каменца і сёння з цеплынёй і ўдзячнасцю ўзгадвае свой дружны клас, цікавыя ўрокі, уважлівых настаўнікаў, якія заўсёды імкнуліся падтрымаць і накіраваць.
Сёння Вікторыя – студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Калі цікаўлюся, хто ці што паўплывала на выбар будучай прафесіі, дзяўчына расказвае:
– Самы вялікі ўплыў зрабіў мой тата, які раней працаваў настаўнікам фізікі і інфарматыкі. З самага дзяцінства ён дапамагаў мне з хатнімі заданнямі, асабліва па дакладных навуках. Дзякуючы яго цярпенню і ўменню даступна тлумачыць складаныя рэчы ў мяне паступова сфарміравалася ўстойлівая цікавасць да матэматыкі. Работа з лічбамі заўсёды была для мяне зразумелай і займальнай.
І назва спецыяльнасці Вікторыі – “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” – выклікае непадробную цікавасць… Паводле яе слоў, гэты напрамак унікальны тым, што аб’яд ноўвае ў сабе веды ў галіне эканомікі, кіравання і сучасных тэхналогій. Такая адукацыя адкрывае шырокія магчымасці для работы ў сферы прамысловасці, што дынамічна развіваецца, патрабуючы новых ідэй і тэхналогій для павышэння эфектыўнасці вытворчасці.
Студэнцкія гады маёй суразмоўніцы напоўнены яркімі падзеямі, новымі ведамі і цікавым вопытам. А ў вольную хвілінку Вікторыя стараецца знаходзіць баланс паміж адпачынкам і карыснымі заняткамі. Ёй імпануе час, праведзены з сябрамі на свежым паветры, а таксама даспадобы цікавыя фільмы і серыялы – гэта дапамагае расслабіцца і зарадзіцца энергіяй.
Акрамя таго, дзяўчына ахвотна ўдзельнічае ў праектах візажыстаў, дзе выступае ў якасці мадэлі. “Гэта не толькі цікавы вопыт, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчымі людзьмі, – тлумачыць Вікторыя, – даведацца больш пра свет прыгажосці і стылю. Такія моманты дадаюць разнастайнасці і натхнення ў маё паўсядзённае жыццё”.
Прываблівае маю сурамоўніцу таксама і ўдзел у фотасесіях. Падчас іх яна вучыцца адчуваць сябе ўпэў нена перад камерай, эксперыментаваць з вобразамі і перадаваць розныя эмоцыі. Гэта карысныя навыкі, якія прыдадуцца не толькі для мадэлінгу, але і ў паўсядзённым жыцці.

– У чым сакрэт сапраўды ўдалых фатаграфій?
– Лічу, што галоўнае тут – натуральнасць і ўпэўненасць. Калі чалавек шчыры, гэта заўсёды счытваецца па фота. Важна таксама ўмець працаваць фатографам, шукаць агульную мову, каб разам ствараць прыгожыя і жывыя вобразы.
– Ці бываюць нефотагенічныя людзі?
– Мне здаецца, іх не існуе. Проста ў кожнага ёсць свой асаблівы ракурс, свая харызма, якую можна раскрыць, знайшоўшы падыход.
Вяртаючыся да конкурсу прыгажосці, варта зазначыць, што ў падобных спабор ніц твах Вікторыя раней не ўдзельнічала, хоць з 12 гадоў вельмі цікавалася гэтай сферай, глядзела тэлепраграмы, звязаныя з мадэлінгам і конкурсамі прыгажосці. Тады і зарадзілася мара паспрабаваць сябе ў нечым падобным…
На першы, абласны, кастынг Нацыянальнага конкурсу прыгажосці маю суразмоўніцу запрасілі ад факультэта, ведаючы, што ёй гэта можа быць цікава. Яна прыехала ў Брэст, дзе сабраліся каля 45 прэтэндэнтак, і стала адной з абраных. Далей – адбор у межах усёй рэспублікі, падчас якога з 427 удзельніц са ўсёй Беларусі засталіся 89. У хуткім часе 24-30 з іх даведаюцца пра свой выхад у фінал.
– У працэсе адбору мы праходзілі рэгістрацыю, – успамі нае Вікторыя, – давалі інтэрв’ю членам журы, сярод якіх былі вядомыя дзеячы культуры, тэлевядучыя і дзяўчаты-пераможцы папярэдніх гадоў. Пасля было дэфіле, што дапамагала ацаніць самапрэзентацыю ўдзельніц і іх упэўненасць на сцэне.
– Як лічыш, чым ты “за чапіла” журы?
– Напэўна, яно ў першую чаргу заўважыла мае знеш нія даныя, яны – важны складнік конкурсу прыгажосці. У той жа час я старалася быць максімальна натуральнай і шчырай, не спрабавала здавацца кімсьці іншым. Думаю, менавіта такія прастата і адкрытасць дапамаглі мне звярнуць на сябе ўвагу.
– Хто падтрымлівае цябе ў імкненні да самаўдас ка налення?
– Мама і тата, якія вераць у мяне, і мая лепшая сяброўка Улада, якая заўсёды побач. Дзякуючы ім адчуваю ўпэўненасць і матывацыю рухацца наперад.
– Як лічыш, што такое прыгажосць чалавека? У чым яна заключаецца?
– Гэта спалучэнне ўнут ранага свету і знешняга выгляду. Для мяне важна, каб чалавек быў добрым, шчырым і адкрытым. Менавіта такія якасці робяць яго прывабным значна больш, чым проста знешняя прыгажосць. Калі чалавек жыве ў гармоніі з сабой і навакольнымі, гэта заўсёды бачна і прыцягальна.
Згодзімся з Вікторыяй і пажадаем ёй… вікторыі – у фінале конкурсу “Міс Беларусь”!
Настасся НАРЭЙКА
Фота з архіва Вікторыі ШПАК
Это может быть интересно:
-
Пожар в Хотиново Каменецкого района. Погибли два человека
-
«НК»: Польские власти уничтожают Беловежскую пущу!
-
Глава района Владимир Сенчук встретился с коллективом Высоковской больницы
-
Семейный альбом Рождества: в Высоком прошло праздничное представление
-
Александр Лешкевич из Высокого — лауреат специального фонда Президента Республики Беларусь