Напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў – інтэрв’ю з намеснікам старшыні райвыканкама па будаўніцтве І.І.БУДКЕВІЧАМ.
– Іван Іванавіч, з якімі паказчыкамі сустракаюць сваё прафесійнае свята будаўнікі раёна?
– Згодна з адпаведным рашэннем Брэсцкага аблвыканкама, даведзена заданне: сёлета ў нашым раёне ўвесці ў эксплуатацыю дамы жылой плошчай у 7 тысяч кв. метраў, у тым ліку 4 тысячы – у першым паўгоддзі. За 6 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю дамоў (кватэр) агульнай плошчай 5965 кв. метраў, што складае 149,1% да задання на паўгоддзе і 85,2% – гадавога. У цэлым асвоена за паўгоддзе 223,1 млрд. рублёў капітальных укладанняў (за аналагічны леташні перыяд – 134,3 млрд.), у тым ліку на будаўніцтве жылых дамоў – 32, 9 млрд., выдадзена льготных крэдытаў на 11,9 млрд. рублёў. Працягвалася будаўніцтва аб’ектаў вытворчага, сацыяльна-культурнага і камунальнага прызначэння: прыбудовы да паліклінікі ў Каменцы, малочнатаварных фермаў у “Александрыі-Агра”, “Агра-Турне”, “Каленкавічах”, “Хадасах”, збожжасховішча ў “Відамлянскім”, бульбасховішча ва “Усходзе-Каменцы”, рэканструкцыя шэрага аб’ектаў аграпрама…
– Пэўна, значную долю ў агульным аб’ёме будаўніцтва займаюць аб’екты, якія рыхтуюць да абласных “Дажынак”?
– Аб’екты, што рыхтуюцца ў сувязі з “Дажынкамі”, займаюць каля 20% агульнага аб’ёму. Галоўныя з іх – жылыя дамы, дзе вядзецца капітальны рамонт – на Брэсцкай, 64 і Піянерскай, 4, а ўсяго такіх дамоў больш за дзясятак, ідзе рамонт СШ №2 і дзіцячага садка па вуліцы Брэсцкай. Абнаўляецца стадыён, дзе пройдуць асноўныя дажынкавыя мерапрыемствы. Непазнавальна мяняецца аблічча сквера на скрыжаванні вуліц Брэсцкай і 8 Сакавіка, дзе ўстаноўлены новы памятны знак горада і размесціцца невялікі фантан; ён будзе прыгожы, як і ўвесь сквер з каляровымі дарожкамі і шарамі асвятляльных лямпаў на металічных дугах. Новае аблічча набыла вуліца Леванеўскага, добраўпарадкаванне вядзецца на Брэсцкай і Пагранічнай…
– Скажыце, якія калектывы ўносяць найбольшы ўклад у агульную справу?
– Многія працуюць плённа, а сярод раённых будаўнічых арганізацый найбольшы ўклад уносіць калектыў Камянецкай ПМК-14, на долю якой прыпадае каля палавіны аб’ёмаў работ, выкананых арганізацыямі раёна. ПМК-14 сёлета ўжо здадзены ў эксплуатацыю зернесушыльны комплекс у ААТ “Каленкавічы” і амбулаторыя ў Вярховічах, вядзецца будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома ЖБК №8 у Каменцы, дзвюх малочнатаварных фермаў – у “Каленкавічах” і “Александрыі-Агра”, бульбасховішча ва “Усходзе-Каменцы”… Асаблівая роля належыць будаўнікам гэтай арганізацыі і ў падрыхтоўцы “дажынкавых” аб’ектаў у Каменцы, у тым ліку рэканструкцыі стадыёна.
– Якія ж перспектывы выканання запланаванага?
– У трэцім квартале для выканання гадавога задання неабходна ўвесці 1129 кв. метраў жылля (16-кватэрны дом у Вярховічах і два дамы ў Мікалаеве). Увод жылых дамоў у сельгасарганізацыях мог быць і больш значным з улікам дзесяці жылых дамоў у ААТ “Белавежскі”, але не хапае сродкаў на інжынерна-будаўнічую інфраструктуру… Даведзеныя заданні на гэты год, безумоўна, будуць выкананы.
– Пэўна, у будаўнікоў хапае і праблем…
– Безумоўна, і галоўная з іх – несвоечасовае фінансаванне аб’ектаў – і тых, дзе заняты свае калектывы, і тых, дзе працуюць прыезджыя падрадчыкі. Гэта востра адчувалася з вясны, але цяпер, у асноўным, праблема вырашана, фінансы паступаюць без затрымкі, трэба толькі паскорыць тэмпы работ, асабліва да “Дажынак”– часу зусім мала. Кадравая праблема была справакавана спыненнем фінансавання некаторых аб’ектаў летась у сувязі з крызіснымі з’явамі. Цяпер эканоміка краіны на ўздыме, фінансаванне стабільнае. Але ж у 2011 годзе многія кваліфікаваныя будаўнікі звольніліся і паехалі на заробкі ў іншыя рэгіёны краіны і за яе межы. Даводзіцца набіраць моладзь, накіроўваць яе ў вучэбна-вытворчыя камбінаты, на курсы павышэння кваліфікацыі.
– Як звычайна, Вашы пажаданні працаўнікам самай мірнай прафесіі…
– Гэтых самаадданых людзей, якія дораць утульнае жыллё, ствараюць прыгажосць, варта віншаваць вершамі і песнямі: “Ваша профессия – самая важная, людям семейный вы дарите кров! Сильные, умные вы и отважные, вам в День строителя – наша любовь!” А калі прозай, ад сябе асабіста і ад імя раённага выканаўчага камітэта сардэчна віншую будаўнікоў раёна з прафесійным святам! Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, удачы і цудоўнага настрою.
Гутарыў Георгій ПАРАФЯНЮК.
Это может быть интересно:
-
Благоустройство в Рясне Каменецкого района. Продолжение
-
Представители Военной академии провели в Каменце профориентационную встречу
-
Афиша кинотеатра «Мир» в Каменце на 26-30 октября
-
«Сила Закона»: в школах Каменетчины прошла игра против наркотиков
-
100 молодых работников «Беловежской пущи» встретились в рамках молодежного форума «Молодежь и будущее»