Приграничное сотрудничество

У Высокае прыехалі госці з польскай Чаромхі на чале з войтам гміны Ежы Шыкулам. Мэта візіту – абмеркаванне дзеянняў па рэалізацыі сумеснага інвестыцыйнага праекта “Паляпшэнне трансгранічнай сістэмы аховы навакольнага асяроддзя гміны Чаромха і горада Высокае пры дапамозе будаўніцтва каналізацыйнай структуры”. Праект прайшоў першы этап праверкі па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва “Польша-Беларусь-Україна-2007-2013” і накіраваны ў Еўрасаюз для атрымання гранта. Госці азнаёміліся з вытворчай і сацыяльнай сферамі жыцця Высокага.

Добавить комментарий