20 жніўня на працягу трох ранішніх гадзін супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі спецыяльныя мерапрыемствы пад назвай “Фільтр”, у час якіх арганізавалі праверку транспартных сродкаў.
Ім дапамагалі работнікі падатковай інспекцыі і супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. Выяўлена 20 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, два вадзіцелі ў стане алкагольнага ап”янення кіравалі транспартнымі сродкамі. Такія мерапрыемствы будуць праводзіцца і далей.
Акрамя таго, у жніўні праводзілі рэйды з мэтай выяўлення вадзіцеляў, што кіруюць “пад хмяльком”. Затрымана 12 такіх вадзіцеляў. Сямёра кіравалі транспартнымі сродкамі, не маючы на гэта права. Выяўлена 116 парушэнняў хуткасных рэжымаў, з іх 10 – перавышэнне ад 10 да 20 км у гадзіну, 86 – ад 20 да 30 км у гадзіну,10 – звыш 30 км у гадзіну і столькі ж парушэнняў – перавышэнне скорасці больш за 20 км паўторона на працягу года.
Аляксандр ГЕРАСІМУК.
Это может быть интересно:
-
СЕГОДНЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ БОРЬБЫ ПРОТИВ ФАШИЗМА, РАСИЗМА И АНТИСЕМИТИЗМА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 8-9 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
УЧАЩИЕСЯ НОВИЦКОВИЧСКОЙ СШ ИМЕНИ В.Г. ИГНАТЮКА ПОСЕТИЛИ ПРОКУРАТУРУ РАЙОНА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 1-2 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
Гигин: лекторы общества «Знание» узнаваемы в народе, активно применяем новые формы работы