Так назвалі першы этап праекта “Прафсаюз. Моладзь. Будучыня”, які праходзіць на Брэстчыне. Конкурс праводзіцца Брэсцкім абкамам прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Удзельнікаў падзялілі па месцы пражывання на тры групы: брэсцкую, баранавіцкую і пінскую. 10 красавіка ў Брэсце іх на першым этапе сустракаў старшыня абкама прафсаюза Анатоль Гаршчарук, які ўпэўнены: задуманае спраўдзіцца і прынясе добры плён.
Як расказала старшыня прафкама пярвічнай арганізацыі прафсаюза цэнтральнай раённай бальніцы Любоў Багдановіч, ад нашага раёна ўдзел у праекце прымаюць двое: урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Сяргей Мартынюк і медсястра педыятрычнага аддзялення Камянецкай паліклінікі Анастасія Бакун. Дарэчы, Сяргей удала сябе праявіў на конкурсе “Ану, хлопцы!”, які прайшоў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, стаў “містэрам бальніцы”. Анастасія – актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці.
А вось што расказалі самі ўдзельнікі праекта. Сяргей зазначыў, што прафсаюз – гэта гарант паспяховай і бяспечнай дзейнасці. У ходзе першага этапа можна было сябе паказаць і другіх паслухаць, сустрэцца са старымі знаёмымі, пазнаёміцца з новымі калегамі. Анастасія таксама адзначыла ролю прафсаюза ў жыцці моладзі: заўжды прыемна, калі ў чалавека, які пачынае сваю працоўную дзейнасць, ёсць надзейная апора, падтрымка – матэрыяльная, маральная, прававая… Першы этап конкурса завяршыўся экскурсіяй па Брэсце, а таксама ў музей Камянецкай вежы. Маладыя медыкі пабывалі ў Высокім і Воўчыне. Дарэчы, Анастасія ў сваім адказе на пытанне першага этапа расказала і аб плённай дзейнасці прафкама цэнтральнай раённай бальніцы, які рэгулярна арганізуе цікавыя мерапрыемствы: святочныя праграмы, прысвячэнні ў прафесію… Дарэчы і матэрыяльная падтрымка маладых спецыялістаў – на бытавыя патрэбы, для кампенсацыі расходаў на жыллё, пры нараджэнні дзіцяці, на правядзенне экскурсій. Так, камянецкія медыкі пабывалі ў Мінску, Львове, Нясвіжы, Жыровічах. Дзеля прапаганды здаровага ладу жыцця аплачваюцца абанементы на наведванне камянецкага спарткомплексу.
Наперадзе ў нашых удзельнікаў мэтавага маладзёжнага праекта – яшчэ два туры: стварэнне буклета “Беларусь – мая Радзіма” і свайго міні-праекта, гэта значыць, справы, якая будзе цікавай і карыснай для многіх. Мэта праекта медыкаў – фарміраванне рэзерва кадраў для грамадскай працы. У ходзе конкурсаў кожны павінен раскрыць свае здольнасці прафесіянала і лідара. Пажадаем удачы нашым удзельнікам!
Георгій ПАРАФЯНЮК.
На здымках: удзельнікі праекта “Прафсаюз. Моладзь. Будучыня” з Каменца Анастасія Бакун і Сяргей Мартынюк.
Фота Анастасіі ЯНКІНАЙ.
Это может быть интересно:
2 thoughts on ““Прафсаюз – гэта…””
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
сколько уже народу прошло через…даже ту больницу взять? сказки, конечно хорошо, но молодым жилье нужно, хоть и съемное для начала, ладно, бывает.
наш официальный профсоюз это ширма, за которой госкапиталисты прячут свои делишки, а также узда (аброць), чтобы вести за храпу трудящих. Чтобы не брыкались,В Польше медики бастуют из-за низкой зарплаты, а тут вот он, механизм успокоения — профсоюз. Который о правах и пальца не потрудит, а закроет рот всей мощной ладонью. Настоящее оружие массового поражения в правах.