Праз пункт пропуску на веласіпедзе

P828956728 жніўня на ўчастку адказнасці Брэсцкай пагранічнай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э.Дзяржынскага адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця беларускай часткі міжнароднага пункта пропуску “Перароў-Белавежа”.

У мерапрыемстве пад кіраўніцтвам старшыняў Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі палкоўніка Аляксандра Баечкі і Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, дырэктара аддзела інфраструктуры Падляскага ваяводства Эвы Стаховіч таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі пагранічных і мытных службаў, мясцовых органаў улады Беларусі і Польшчы.

Урачыстую цырымонію адкрыў Аляксандр Баечка. Ён адзначыў, што гэта ўжо другі такі аб’ект на тэрыторыі Беларусі, і выказаў надзею, што новы “Перароў-Белавежа” стане першым пунктам ва ўмацаванні добрасуседскіх адносін нашай краіны і Польшчы ў сферы турыстычных паслуг. Спадзяванне на тое, што адноўлены пункт пропуску для пешаходаў і веласіпедыстаў дазволіць максімальна задзейнічаць багаты экалагічны і турыстычны патэнцыял рэгіёна, выказаў і Канстанцін Сумар. “На Брэстчыну ўскладзена адказная задача выконваць ролю заходніх варотаў не толькі краіны, але і Мытнага саюза. Мы зацікаўлены ў тым, каб умовы знаходжання на тэрыторыі нашага рэгіёна і працэдура перасячэння мяжы былі максімальна камфортнымі для турыстаў. Многа робім для гэтага, у тым ліку і ва ўзаемаадносінах з суседзямі з польскага боку ў межах Еўрарэгіёна “Буг”. Зараз нам трэба сумесна папулярызаваць пушчанскі накірунак, арганізаваць актыўны рух у пункце ihytdпропуску. Магчымасці для гэтага тут створаны”, – падкрэсліў губернатар.

Начальнік Камянецкай ПМК-14 (яна з’яўлялася генеральным падрадчыкам на будаўніцтве) Аляксандр Суслаў уручыў ключ ад новага будынка яго ўладальнікам. Аляксандр Андрэевіч адзначыў, што “будаўнікі ўклалі душу, каб аб’ект выглядаў прыгожа і ў ім было прыемна працаваць”.

Ганаровае права перарэзаць стужку прадаставілі Аляксандру Баечку і Канстанціну Сумару.

Будаўніцтва аб’екта, заказчыкам якога з’яўляўся Дзяржпагранкамітэт, пачалося ў лістападзе мінулага года за кошт рэспубліканскага бюджэту, сродкі з якога выдзяляліся ў межах Дзяржаўнай інвестыцыйнай пра­грамы з мэтай паляпшэння інфраструктуры Дзяржаўнай мяжы нашай краіны. Агульны кошт новабудоўлі склаў больш за 17 мільярдаў рублёў.

Ваеннаслужачыя Брэсцкай пагранічнай групы атрымалі ў сваё распараджэнне двухпавярховы будынак, аснашчаны найноўшым тэхналагічным абсталяваннем, інфармацыйнымі інжынернымі сеткамі і сістэмай відэаназірання.

Пункт пропуску “Перароў-Белавежа” адкрыты для міжнародных сувязяў у 2005 годзе. Назву атрымаў ад аднайменнага населенага пункта, побач з якім знаходзіцца. Размешчаны на аўтамабільнай дарозе Р-81, у 15-і метрах ад лініі Дзяржаўнай мяжы РБ на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Комплекс пункта пропуску ўключае ў сябе адміністрацыйны і тэхнічны будынкі, пажарны рэзервуар, паркоўку на тры легкавыя аўтамабілі, ачышчальныя збудаванні падземнага тыпу, дзве артэзіянскія свідравіны, элементы добраўпарадкавання.

ljhgfДадзены аб’ект з’яўляецца ўнікальным, бо знаходзіцца ў цэнтры Белавежскай пушчы, у якой запаведнымі з’яўляюцца і беларуская, і польская часткі, служыць для пропуску выключна пешаходаў і веласіпедыстаў – грамадзян усіх краін свету.

Увод у эксплуатацыю новага аб’екта дазволіць праводзіць эфектыўную інтэграцыю турыстычнай дзейнасці Белавежскай пушчы ў рэгіянальную сетку турыстычных аб’ектаў і маршрутаў, забяспечваючы тым самым лагічнае завяршэнне комплекснай інфраструктуры турыстычнай зоны пушчы і стварэнне рэальных перадумоў для павелічэння экспарту турыстычных паслуг, з магчымасцю прыцягнення ў нашу краіну замежных фінансавых сродкаў.

Некаторыя журналісты тут жа праверылі сістэмы пропуску на сабе, на некалькі хвілін пабываўшы ў Польшчы. Пры гэтым, безумоўна, ім па ўсіх правілах былі аформлены пашпарты. Такім чынам, унесены штрых у гісторыю пункта пропуску “Перароў-Белавежа”.

Даведка: “Перароў-Белавежа” не з’яўляецца кругласутачным. Яго праца будзе здзяйсняцца толькі ў дзённы час сутак: з 1 кастрычніка да 31 сакавіка з 10.00 да 20.00 і з 1 красавіка да 30 верасня з 9.00 да 21.00. Праектная прапускная здольнасць ПП “Перароў” – 400 чалавек за суткі, 146000 rwrszчалавек за год, фактычная – 100 за суткі, 2100 за год.

Наталля ГРЫЦУК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий