Прадукт года

СААТ “Белавежскія сыры”, у ліку 1500 прадпрыемстваў з 70 краін свету, прыняло ўдзел у 21-ай Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напіткаў “World Food Moscow-2012”. Падчас Міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу “Прадукт года 2012” масла “Салодкасметанковае” 82,5-працэнтнай тлустасці і сыр мяккі “Белая Фета” 40-працэнтнай тлустасці заваявалі залаты медаль за высокую якасць. На выставе “Белавежскія сыры” правялі плённыя перамовы з гандлёвымі кампаніямі Туркменістана, Абхазіі, Дальняга Усходу і Ізраіля.

Добавить комментарий