Другога ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Камянецкіх райвыканкама Віталій Кулак і раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Надзея Саўчук, старшыня Войскага сельвыканкама Віктар Міхайлоўскі, аматарскае аб’яднанне “Вечарынка” Відамлянскага СДК і вядучы Пётр Каралёў прыехалі ў Мікалаева.
Тут жыве Еўдакія Іванаўна Папова, узнагароджаная ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З вялікай радасцю і ўдзячнасцю ветэран прыняла з рук гасцей паштоўку-трохвугольнік ад Прэзідэнта нашай краіны, віншавальны адрас за подпісам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергеенкі, кветкі і падарункі (сярод апошніх, дарэчы, былі прадукты, што выпускаюцца на Камянеччыне). І цудоўным дапаўненнем да шчырых віншавальных слоў сталі песні ў выкананні “Вечарынкі”, асабліва – “Кацюша”.
Наступным віншаванні ў перадсвяточны дзень прымаў Міхаіл Фёдаравіч Лось з Індыч (да яго завіталі ў тым жа саставе, толькі старшыню з Войскай змяніла сакратар Пелішчанскага сельвыканкама Алена Пыжык). Дзядуля таксама атрымаў шматлікія падарункі, пранікся цёплымі словамі на свой адрас і быў вельмі расчулены ўвагай, якой не абдзяляюць яго ні ў святочныя, ні ў будзённыя дні. (Міхаіл Фёдаравіч таксама ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай.)
І галоўным пажаданнем, што гучала ў гэты дзень з вуснаў бабулі і дзядулі, стаў мір. Каштоўны і неабходны, заваяваны вялікай цаною і варты таго, каб яго зберагаць.
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
ПРИГЛАШАЕМ НА 5-Й ОТКРЫТЫЙ ЧЕМПИОНАТ ВАЛЕНКА!
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы