Насычанае культурнае жыццё Высокага не раз асвятлялася на старонках раёнкі. Расказвалі пра яго і карэспандэнты газеты, і супрацоўнікі мясцовага ГДК, асабліва часта – яго дырэктар Алег Грыпічук.
Радзіма Алега Барысавіча – Украіна, але трохгадовым хлопчыкам апынуўся ў Казахстане, куды бацькі паехалі паднімаць цаліну. З дзяцінства цягнуўся да прыгожага і ўжо ў 13 гадоў упершыню выйшаў на сцэну, вёў канцэртную праграму і дэкламаваў вершы. У школе хлопчык добра пісаў сачыненні, любіў складаць вершы. Адораны вучань, акрамя іншага, разбіраўся ў гісторыі, грамадазнаўстве, умеў гатаваць стравы. Пасля школы паступіў у сельскае прафесійнае вучылішча, якое скончыў па спецыяльнасці “повар” з чырвоным дыпломам. Падчас вучобы быў сакратаром камітэта камсамола, вытворчую практыку праходзіў на палявых станах – гатаваў смачныя абеды для хлебаробаў. Пасля вучылішча быў загадчыкам кафэ. Ладзіў першае на той час безалкагольнае вяселле, на якім замест “Горка!” крычалі “Соладка!” За работай не забываў і пра сваё захапленне сцэнай. У 1985 годзе выступаў з маналогам на абласным этапе міжнароднага маладзёжнага фестывалю “Красная гвоздика”, выходзіў нават на рэспубліканскі…
Служба ў арміі завяла ў пагранвойскі ў Сярэднюю Азію, а адтуль – у Афганістан… Пасля заканчэння тэрміну службы вырашыў ісці далей па ваеннай сцежцы, скончыў спецшколу КДБ з чырвоным дыпломам, служыў дома, а ў 1992-м звольніўся. У Высокае прывяло сяброўства.Прыехаў наведаць афганскага саслужыўцу і… вырашыў застацца. Сёлета – 20 гадоў, як Алег Грыпічук стаў высакаўчанінам. Спярша працаваў мастацкім кіраўніком у Макараўскім СДК, потым – кіраўніком гуртка па інтарэсах у Высокаўскай СШ, кіраваў эстраднай студыяй “Надзея” пры тагачасным Высокаўскім цэнтры пазашкольнай работы. З 1996 года ён – дырэктар Высокаўскага гарадскога Дома культуры.
“Мой дэвіз у жыцці і творчасці можна назваць правілам трох “Т”, – зазначае Алег Барысавіч, – труд, талант, творчество, калі гаварыць па-руску. Нават самая геніяльная ідэя нічога не каштуе без працы.”
Два пытанні суразмоўцу
Любімы паэт?
А.Г.: Сяргей Ясенін. Нядаўна зрабіў сабе падарунак, заказаў кнігу яго вершаў. Меў іх многа, але ўсе раздарыў сябрам…
Любімая музыка?
А. Г.: Мне імпануюць лірычныя музычныя творы, напоўненыя сэнсам. Песні Тота Кутуньё, Алы Пугачовай, гурта “Nautilus Pompilius”, патрыятычныя творы, а для сябе, для душы – арганная музыка Баха (пад яе да мяне прыходзіць натхненне).
Это может быть интересно:
-
Фоторепортаж. В Высоком прошел ежегодный фестиваль «Добрые встречи»
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 15-19 марта (+кинотеатр)
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце
-
«Эрудиты» из Пелищ заняли 3 место в интеллектуально-развлекательной игре от БРСМ
-
ВНИМАНИЕ! ОТКРЫТ ПРИЕМ ЗАЯВОК НА IV РЕГИОНАЛЬНЫЙ ОТКРЫТЫЙ ФЕСТИВАЛЬ ИСКУССТВ «НАШИ ОТРАЖЕНИЯ»