Такую назву носіць кніга, выдадзеная калектывам аўтараў, якім неабыякавая архітэктурная спадчына роднага раёна. Усе свае веды, хрысціянскую любоў і дабрыню ўклалі ў яе дырэктар Высокаўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійна-тэхнічнага каледжа Юрый Сахарчук, выкладчыкі гэтай установы Ларыса Бішчук і Аляксандр Карпішук, а таксама настаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы г.Каменец іерэй айцец Сергій Буркоўскі. Блаславенне на работу над кнігай даў сам епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
Прэзентацыя кнігі (напісанай, дарэчы, па-беларуску) сабрала ў чытальнай зале Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага немалую аўдыторыю. Перад ёй выступілі па чарзе ўсе ўкладальнікі “Праваслаўных храмаў Камянеччыны”, распавёўшы, як на працягу года збіралі матэрыял, ездзілі па раёне, фатаграфавалі знешні і ўнутраны выгляд цэркваў, слухалі аповяды свяшчэннікаў і мясцовых жыхароў.
– Наша кніга нерэлігійнага характару, – зазначыў Юрый Сахарчук. – Яе мэта – паказаць чытачу, як шмат праваслаўных храмаў на нашай зямлі. Мы хацелі прыцягнуць людзей да прыгажосці. Не магу не адзначыць той факт, што васямнаццаць арганізацый добраахвотна сталі спонсарамі, ахвяраваўшы сродкі на выданне 1000 экземпляраў, якія мы цяпер маем.
На апошніх старонках кнігі, дарэчы, размясцілася зручная карта, на якой адзначаны ўсе цэрквы раёна (акрамя Навасёлкаўскай, якую цяпер рамантуюць). Кожны жадаючы мог бліжэй пазнаёміцца з выданнем, назіраючы за слайдамі, што змянялі адзін аднаго на экране. Акрамя таго, 160 экземпляраў яго перадзены ў раённую бібліятэку.
Са сваёй ацэнкай новага выдання выступіў на сустрэчы мясцовы краязнаўца Георгій Мусевіч. Яму Юрый Сахарчук прапанаваў разам пісаць наступную кнігу, якая, будзем спадзявацца, абавязкова ўбачыць свет.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
3 thoughts on ““Праваслаўныя храмы Камянеччыны””
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
можно подумать директор Сахарчук.писал эту книгу. что учителя писали в это поверю
Естественно, не писал. Там, говорят, презентации Мусевич вообще разнос устроил. И плагиат, и любительство и т.д.
Мусевич это какой то Эксперт?