Так называўся цыкл гутарак, якія правёў духоўна-асветніцкі цэнтр “Спадзяванне” пры Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве г.Высокае ў мясцовых сярэдняй школе, са-
наторнай школе-інтэрнаце і сельскагаспадарчым каледжы. Благаславіў гэтае пачы-
нанне Праасвяшчэннейшы Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі. Больш за 300 маладых людзей наведалі гутаркі…
Мэтай сустрэч былі духоўная асвета, наладжванне ўзаемаадносін з бацькамі і прафілактыка суіцыдаў. Моладзь паглядзела дакументальны фільм “Даравальная нядзеля”, выказалася наконт сэнсу посту і духоўнай радасці даравання, знайшла адказы на свае пытанні.
Асабліва кранула сустрэча з вучнямі санаторнай школы-інтэрната. Некаторыя падлеткі (даволі складаныя ў выхаванні, па словах педагогаў) гаварылі пра сваю любоў да Бога і публічна папрасілі прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі. На вачах гледачоў у зале выступілі слёзы, а потым шчырыя словы “даруй” і “прабач” пасыпаліся сапраўдным дажджом. Маладыя людзі не разыходзілася нават пасля заканчэння гутаркі, выстраіліся чаргою, каб выказаць свае хваляванні і боль, папрасіць парады. Атрымаўшы нумар тэлефона свяшчэнніка, па якім можна ананімна расказаць аб сваіх праблемах, многія шукалі дапамогі і вечарам.
Пазней дзеці пісалі водгукі, некаторыя з якіх прывяду ў сваім аповедзе.
“Пасля сустрэчы я задумалася аб сваёй сям’і і будучыні. Мне вельмі захацелася абняць сваіх родных…” (Эмілія Х.)
“Я хачу папрасіць у матулі прабачэння за ўсё, што зрабіла не так. Я разумею цяпер, што бацькі – самае дарагое, што ў мяне ёсць.” (Аляксандра С.)
“Многія дзеці не ведаюць, што ёсць людзі, гатовыя ім дапамагчы. Бо вера ў адзінага Бога – гэта выратаванне. І здараюцца цуды, якія мяняюць дзіцячыя душы. Гэта сустрэча прымусіла мяне зразумець – хто я…” (Насця Г.)
“Мне спадабалася, як мой сябар спяваў са сцэны, як прасіў прабачэння. Я поўнасцю змяніла сваё меркаванне аб ім. Многія сталі больш добрымі і шчырымі пасля сустрэчы…” (Маша Ч.)
“Я здзейсніў учынак, які ганьбіць маіх бацькоў, падводзіў выхавальнікаў. Я вельмі хачу, каб мне даравалі. Я раней не думаў, як гэта дрэнна.” (Кірыл С.)
“Мне спадабалася гутарка са свяшчэннікам і тое, што можна патэлефанаваць яму наконт любога пытання. Хачу папрасіць прабачэння ў бацькоў за ўсё” (Ілья П.).
Яшчэ раз мы засяродзілі ўвагу на тым, як важна ведаць праблемы нашай моладзі, яе інтарэсы, каб дапамагчы ў выбары жыццёвай дарогі.
Анатолій МЕДЗВЯДЗЮК,
свяшчэннік
Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы г.Высокае.
Это может быть интересно:
-
Волонтеры и афганцы: сегодня в Каменецком райисполкоме прошло мероприятие-встреча
-
СЕГОДНЯ ИСПОЛНИЛОСЬ 70 ЛЕТ ДИРЕКТОРУ ОАО «ВИДОМЛЯНСКОЕ» МИХАИЛУ СТРАПКО
-
Прямые телефонные линии.Февраль
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Когда-то здесь кипела жизнь: история деревни Мельники