По двойному тарифу

Міністэрства эканомікі вызначыла павышаючыя каэфіцыенты (2,0) да дзеючых тарыфаў на электрычную энергію і цэнаў на прыродны газ для арганізацый, якімі ў 2012 годзе не будуць выконвацца заданні па зніжэнні спажывання электраэнергіі і прыроднага газу на вытворчыя патрэбы (да ўзроўню 2011 года). Гэта датычыць апрацоўчай прамысловасці, і толькі тых арганізацый, якія цалкам або больш як на 50% належаць дзяржаве або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы.
Такі ж павышаючы каэфіцыент будзе прыменены і для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія маюць на балансе кацельнае абсталяванне, што працуе на прыродным газе і мясцовых відах паліва, і не выканалі заданне па выкарыстанні мясцовага паліва.
Плаціць па двайным тарыфе арганізацыі будуць толькі за тыя аб’ёмы электраэнергіі або прыроднага газу, якія яны ўжывалі звыш вызначаных.
Згодна з адпаведнай пастановай Савета Міністраў РБ, названыя вышэй арганізацыі павінны сёлета знізіць спажыванне электрычнасці і прыроднага газу не менш як на 5% у параўнанні з леташнім. Заданні па выкарыстанні мясцовых відаў паліва для арганізацый ЖКГ вызначаюцца штомесяц з улікам максімальна магчымай загрузкі адпаведнага кацельнага абсталявання.

Добавить комментарий