По горячим следам

Другога сакавіка ў 2.40 на пульт цэнтралізаванага назірання Камянецкага аддзела аховы паступіў сігнал “трывога” з магазіна “Рынак” філіяла “Розніцагандаль” райспажыўтаварыства. Нарад групы затрымання ў складзе міліцыянера-кінолага Дзмітрыя Ярашука і міліцыянера-вадзіцеля Аляксандра Міцковіча ўстанавіў, што з тыльнага боку магазіна разбіты двайныя шыбы. Па следу пусцілі сабаку, якая і выявіла на прылеглай тэрыторыі зламысніка. Пры далейшым разбіральніцтве высветлена, што непрацуючы, жыхар в. Стаўпавіскі, 1982 г. н., меў пры сабе пальчаткі, сякеру, пласкагубцы, адвёртку, пры дапамозе якіх намерваўся пранікнуць у магазін і скрасці матэрыяльныя каштоўнасці. Крадзеж быў папярэджаны дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў аховы і сабакі Зеўса.

Аляксандр Гарус

Добавить комментарий