Каменец не толькі прыгажэе на вачах, але і становіцца больш камфортным для жыцця. Тут ёсць усё неабходнае. І, самае галоўнае, – побач. Не верыце? Тады завітайце на аўтобусны прыпынак ля сярэдняй школы №2. Цяпер тут працуе пункт паштовай сувязі №1 Каменец-1, урачыстае адкрыццё якога адбылося 4 верасня.
Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Віктар Кітун расказаў пра графік работы новага павільёна, паслугі, якія акажуць тут фізічным асобам (прыём паштовых адпраўленняў, у тым ліку электронных пераводаў па РБ; афармленне падпіскі; усе віды плацяжоў; пагашэнне крэдытаў; заключэнне дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці; набыццё паштовак, канвертаў, паштовых марак, тавараў спажывецкага попыту, картаў экспрэс-аплаты byfly, латарэйных білетаў).
Намеснік дырэктара Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Ірына Кандрацюк і намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак перарэзалі чырвоную стужку на парозе акуратнага бела-сіняга павільёна: Ірына Васільеўна павіншавала камянчан з такім карысным набыткам, а Дзяніс Іванавіч выказаў упэўненасць у запатрабаванасці, бо попыт на паслугі пошты ніколі не падае. ”Акрамя таго, побач прыпынак грамадскага транспарту, – зазначыў ён. – Часта здараецца так, што пра неаплачаны рахунак ці неадпраўленае пісьмо ўспамінаеш толькі тады, калі чакаеш аўтобус. Цяпер вяртацца ў раённы вузел паштовай сувязі не давядзецца, усё пад рукой.”
Гэта на самой справе так. Першыя наведвальнікі ў дзень адкрыцця атрымалі памятныя прызы.
Слова – кліенту.
Ірына ДАВІДЗЮК:
– Адкрыццё новага павільёна – гэта сапраўдны клопат пра нас, гараджан. Заўсёды ўсе паслугі аплачвала выключна на пошце – у банках часам чэргі такія, што не выстаіш. Цяпер жа мне будзе асабліва зручна: зрабіла некалькі крокаў ад дома, ён знаходзіцца якраз за павільёнам, і – калі ласка! Ведаю, што ініцыятыва ў гэтай справе належала начальніку раённага вузла паштовай сувязі Віктару Кітуну. Вялікі яму дзякуй!
Настасся НАРЭЙКА.
Это может быть интересно:
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года
-
Новому тротуару в Каменце «к лицу» бы новый забор