Пошта працуе па новых тэхналогіях

belpochta_1Штогод 9 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень пошты. Яна сёння – гэта сетка аддзяленняў сувязі, якія аказваюць шырокі спектр паштовых і няпрофільных паслуг.

У склад Камянецкага раённага вузла паштовай сувязі уваходзяць 31 аддзяленне, 3 пункты паштовай сувязі, у тым ліку адзін – у горадзе, 2 – у вёсках, 3 перасоўныя АС. У сярэднім за месяц паштавікі вобласці апрацоўваюць больш за 110 тысяч пісьмаў, 2500 пасылак, 5100 грашовых пераводаў. У аддзяленнях устаноўлены і паспяхова функцыяніруюць 4 плацежна-даведачныя тэрміналы. Як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях працуюць аўтаматызаваныя сістэмы назірання, якія дазваляюць атрымліваць дакладную інфармацыю аб шляхах праходжання зарэгістраванага ўваходзячага/зыходзячага паштовага адпраўлення з моманту яго адпраўкі да моманту ўручэння ў рэжыме рэальнага часу.

Беларуская пошта знаходзіцца ў пастаянным развіцці, удасканальвае звыклыя паслугі і распрацоўвае новыя, штодзённа па­цвярджае свой дэвіз – “Хуткасць, надзейнасць, даступнасць”. За гэтымі трыма словамі – строгае захаванне ўсіх стандартаў па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы розных відаў паштовых адпраўленняў, бесперабойная работа тэхнікі і транспарту, укараненне новых тэхналогій. А яшчэ за гэтым дэвізам – штодзённая напружаная праца калектыву прадпрыемства: паштальёнаў, аператараў, вадзіцеляў, тэхнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў – тых, для каго пошта стала часткай жыцця. У нашым раёне гэта лепшыя калектывы аддзяленняў сувязі: Абя­роўшчына (начальнік Святлана Алесяюк), Камянюкі (Вольга Мі­ранюк), Амелянец (Вольга Вольф), Расна (Людміла Федарук), Каленкавічы (Людміла Пылік).

Марына ЦЫВЯЛЮК,

начальнік Камянецкага раённага вузла паштовай сувязі.

1 thought on “Пошта працуе па новых тэхналогіях

  1. Сапраўды, сёння паштовы вузел сувязі – гэта не толькі пункт аказання паслуг перасылу пісем, паштовак, але і міні-супермаркет у вёсках, бо тут, побач с домам заўсёды можна набыць па танным кошце ўсё самае неабходнае. І, што важна, заўсёды сустракаюць наведвальнікаў шчырыя і ветлівыя супрацоўнікі. Шчасця вам і дабрабыту!

Добавить комментарий