6 сакавіка каля 14.00 25-гадовы камянчанін на Аўдзі А-6 ехаў па вул. Леніна ў райцэнтры. Не выбраў бяспечны бакавы інтэрвал і сутыкнуўся з Фальксваген-Гольфам, якім кіраваў 30-гадовы жыхар горада. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, а аўтамабілі пашкоджаны. У парушэнне ўстаноўленых правілаў вадзіцель Аўдзі пакінуў месца здарэння.
18 сакавіка каля 17.20 жыхарка Расны на Аўдзі-80 ехала па вул. Пагранічнай у Белавежскім. Пры здзяйсненні манёўра левага павароту, у накірунку Чапялёў, не пераканалася ў бяспецы і дапусціла сутыкненне з Фальксваген-Пасатам, якім кіраваў 28-гадовы пелішчанец, ён выконваў манёўр абгону. Абодва аўтамабілі пашкоджаны.
Чаму ў названых здарэннях сутыкнуліся аўтамабілі? З-за банальнай няўважлівасці вадзіцеляў і парушэння правілаў руху. Калі б іх дзеянні былі бяспечнымі, не ўтварыліся б перашкоды для язды.
Это может быть интересно:
-
Безопасные каникулы: ИДН Каменецкого РОВД и Каменецкий РОЧС провели профилактическое мероприятие для подростков
-
«Шаг к успеху» в ДОЛ «Верба»: Секреты самореализации и уроки ответственности
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества
-
Опубликовали график плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе