Посевная набирает обороты

На 23 сакавіка сяўбу ранніх зерневых пачалі амаль ва ўсіх гаспадарках, у т. л. і ў высокаўскай частцы раёна, дзе больш “цяжкая” глеба. 1040 гектараў, ці 12% запланаванай плошчы, засеяны зерневымі і зернебабовымі. Найбольш шпаркія тэмпы работ у “Белавежскім”, “Агра-Турне”, “Агра-Пелішчы”…
Першымі распачыналі сяўбу зерневых у “Відамлянскім”, “Агра-Турне”, “Стаўскім”, “Белавежскім”… У раллю кладзецца насенне аўса, яравых ячменю, пшаніцы. Штодня ў раёне засяваецца звыш 400 гектараў, з іх у “Белавежскім” – больш за 100.
У “Агра-Турне” пад яравыя зерневыя і зернебабовыя адведзена 710 гектараў. Сяўба тут доўжыцца ўжо амаль тыдзень. Першым вывеў сеяльны агрэгат у поле Вадзім Ахрымчук (на здымку). Яго рабочы час – 10 гадзін. За дзень у сярэднім засявае 40 гектараў. Стымул для шчырай працы – і выдатная тэхніка, і важкі заробак: разам з прадугледжанымі даплатамі за дзень “набягае” 210 тыс. рублёў плюс 20 кг зерня будучага ўраджаю. Вадзім – бацька траіх дзяцей, таму і натуральная аплата на ўласным падвор’і не лішняя. Побач з ім, у полі, напагатове Віктар Малыха, які працуе на зернезапраўшчыку; зацікаўленасць у добрай рабоце ўзаемная – заробак Віктара складае 70% ад заробленага Вадзімам. Штораніцы атрымліваюць табелі выкананай работы за папярэдні дзень, дакладныя лічбы зарплаты.
Пасля сяўбы ячменю ў “Агра-Турне” настала чарга яравой пшаніцы. На падмогу Вадзіму прыйшоў яго калега Валерый Карнялюк, які працуе на МТЗ-1523. Галоўны аграном гаспадаркі Віктар Цімашук адзначае спакойны, без аўралаў, пачатак веснавой кампаніі. Гарачыя абеды ў полі таксама прадугледжаны…

Галіна Новік
Фота Міколы ШУМА

Добавить комментарий