Недалёка ад Відамлі 2 мая было высеяна насенне 21 гібрыда кукурузы, прадастаўленае Івацэвіцкім кукурузакалібровачным заводам і нямецкай фірмай KWS. Акрамя таго, – тут і пышна-зялёныя радкі сорга, зялёная маса пэўных сартоў якога ідзе на сілас (высока цэняцца засухаўстойлівасць і ўраджайнасць сорга). Праз кожныя 12 метраў – указальнік з назвамі гібрыда і фірмы-вытворцы.
Задумка намесніка дырэктара “Відамлянскага” па раслінаводстве Аляксандра Русецкага пераўтварылася ў “жывы” кукурузны даведнік, на радках-“старонках” якога выразна бачны ўсе мінусы і плюсы кожнага з гібрыдаў. Усе яны высеяны ў адзін дзень, у аднолькава падрыхтаваную глебу, адной сеялкай, але сёння ўжо відавочныя адрозненні і ў гушчыні лісця (а гэта – будучы сілас), і ў колькасці і размяшчэнні пачаткаў, і ў напаўняльнасці іх зернем.
На гэтай пясчанай дарозе, абапал якой зялёныя кукурузныя “сцены”, аздобленыя таблічкамі-даведнікамі, адчуваеш, які шырокі крок наперад зрабіла селекцыя. А вынік на гэтым полі будзе падведзены ўвосень, калі ў “Відамлянскім” адбудзецца выязны семінар спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў і вытворцаў насення кукурузы. Абавязковым атрыбутам тут будуць і вагі, якія бясстрасна вызначаць ураджайнасць кожнага гібрыда. На заметку аграномам і навукоўцам.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди