Нядаўна Максім і Рыта Падлескія з Каменца сталі трэцімі ў абласным злёце маладых сем’яў, які праводзілі аблвыканкам і абласны камітэт ГА “БРСМ”. Перамога ўмацавала іх і без таго трывалыя, даверлівыя ўзаемаадносіны. Давайце знаёміцца!
Рыта і Максім пазнаёміліся ў Баранавічах. Для яго гэты горад родны, а яна прыехала вучыцца. За першай сустрэчай была другая, потым – трэцяя, вырашальная. Менавіта тады маладыя людзі вырашылі не разлучацца. 5 гадоў (для нашага часу вялікі тэрмін!) яны сустракаліся, а потым, 6 жніўня 2011-га, нарадзілася іх дружная сям’я.
Пабудавалі кааператыўную кватэру, паспяхова працуюць настаўнікамі: ён – гісторыі – у Дзмітровіцкай СШ, яна – асноў бяспекі жыццядзейнасці і бібліятэкарам у Камянюцкай (да таго ж, вучыцца цяпер у магістратуры). Знаходзяць час і для захапленняў. Максім збірае калекцыю рэдкіх манет, а Рыта цікавіцца журналістыкай, кіруе гуртком юных карэспандэнтаў у школе, дзе дзеці выпускаюць сваю газету “Шаг за шагом”. Ёсць у мужа з жонкаю і агульны любімы занятак – складанне генеалагічнага дрэва, у ім сёння налічваецца больш за 200 імёнаў!
Калі райкам “БРСМ” і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” прапанавалі Падлескім удзельнічаць у фестывалі-злёце, сумненняў і ваганняў не ўзнікла. Маладая сям’я праявіла сябе з найлепшага боку: да конкурсу аратарскага майстэрства падрыхтавала выступленне пад назвай “Мая прафесія – мой лёс”, а да конкурсу візітак – відэафільм са сваіх фатаграфій пад любімую мелодыю. Сям’я вытрымала выпрабаванне. Пажадаем ёй гармоніі і шчасця!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы