13 красавіка ў спарткомплексе г.Камене
ц прайшоў Міжнародны турнір па міні-футболе ў межах Еўрарэгіёна “Белавежская пушча”, прысвечанага тыдню здароўя, у якім прынялі ўдзел каманды Пружанскага, Брэсцкага, Камянецкага раёнаў і г. Гайнаўка (Польшча).
Арганізатарам спаборніцтваў выступіў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама. Пасля стартавай гульні, у якой гаспадары турніру атрымалі перамогу над камандай Брэсцкага раёна 1:0, адбылося ўрачыстае адкрыццё турніру. Удзел у ім прыняў намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак. Далей на паркеце сустрэліся польскія і пружанскія футбалісты. У гэтым матчы ўпэўненую перамогу атрымала каманда з Гайнаўкі – 8:2. У наступнай
сустрэчы яны таксама з буйным лікам (10:1) перайгралі брастаўчан. Пружанцы ў сваю чаргу закруцілі інтрыгу, абыграўшы гаспадароў (2:1). На гэты раз камянчан не выратаваў нават іх варатар, які ў першай сустрэчы з брастаўчанамі не раз выратоўваў каманду ў безнадзейных абставінах. Такім чынам, перад апошнім турам тры каманды захоўвалі шанцы на першае месца. Гэта дружыны Пружанскага, Камянецкага раёнаў і г.Гайнаўкі. Найбольш рэальныя шанцы на перамогу, безумоўна, захоўвалі польскія футбалісты. Але ў апошняй сустрэчы ім у вочным паядынку супрацьстаялі яшчэ адны прэтэндэнты – камянчане. На жаль, і яны не змаглі навязаць дастойнай барацьбы гасцям з Гайнаўкі. Пройгрыш 2:4. Пружанцы таксама ў рашаючым паядынку перамаглі “брастаўчан” з лікам 4:0.
У выніку, футбалісты Брэсцкага раёна, не атрымаўшы ніводнай перамогі, занялі чацвёртае месца. Гаспадары, камянчане, толькі трэція. Пружанцы – другія. Каманда г.Гайнаўкі, якая па ходу турнір
у глядзелася больш мабільнай і майстравітай, заслужана перамагла ў турніры.
Усе каманды адзначаны граматамі і кубкамі. Уручыў узнагароды начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Васілій Канаховіч.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Спортсмены ДЮСШ «Пуща» показали высокие результаты на соревнованиях
-
Юные спортсмены ДЮСШ «Пуща» привели команду к золоту республиканского первенства
-
В Бресте прошел 68-й международный турнир по легкой атлетике
-
25-26 ноября в Бресте проходило первенство Брестской области по легкой атлетике
-
Юные футболисты Каменетчины приняли участие в «Талент Ліге»