У раёне цяпер дзейнічае адзін кінатэатр (у райцэнтры). Навасёлкаўскі СДК мае сваю відэаўстаноўку, а ў астатнія населеныя пункты і Высокае новыя стужкі прывозіць відэаперасоўка. Заязджае яна і ў санаторый “Белая вежа”. Са школ пастаянна паступаюць заказы на тэматычныя фільмы (пра СНІД, шкоду курэння, супрацьпажарную бяспеку і г. д.), у дзіцячыя садкі звычайна просяць мультфільмы, якія любяць цікаўныя дзяўчынкі і хлопчыкі.
Наплыў гледачоў у камянецкі кінатэатр “Мір”, дзе зусім нядаўна пачалі дэманстравацца фільмы ў фармаце 3D, значна павялічыўся. Для параўнання: за лістапад мінулага года на платных паслугах тут зарабілі 838 тысяч рублёў, а за той жа месяц сёлета – ажно 9 мільёнаў (і ўсё гэта за кошт доўгачаканага ў Каменцы 3D).
У афішы кінатэатра трапляе тое, што прапаноўвае Брэсцкі кінавідэапракат, але супрацоўнікі могуць заказаць таксама і нешта асаблівае. Да ўвагі гледачоў – сеансы (у фарматах 2D і 3D) кожны дзень, акрамя панядзелка: для дзяцей у 14.00 і 15.30, для дарослых – у 17.00 і 19.00. Завітайце! Не пашкадуеце!
Сваім калегам напярэдадні свята жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, як мага больш удзячных гледачоў і матэрыяльнага дастатку.
Галіна КЛЮКА, дырэктар камянецкага кінатэатра “Мір”.
На здымку: вучні СШ №1 г.Каменец перад сеансам.
Это может быть интересно:
-
ФОТОРЕПОРТАЖ. 29 ноября свой 80-летний юбилей отпраздновал Высоковский детский сад №1
-
С ДОСТАВКОЙ НА ДОМ: С 1 ДЕКАБРЯ КНИГИ ИЗ РАЙОННОЙ БИБЛИОТЕКИ ВАМ ПРИВЕЗЕТ АВТОЛАВКА
-
Дети в теме. Школьники из Каменецкого района знают историю родной страны
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Прямые телефонные линии. Декабрь