Пенсіі і дапамогі ў лістападзе

250112Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама паведамляе, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2013 г. №478 з лістапада 2013 г. працоўныя пенсіі павялічацца ў сярэднім на 5,1%. Сума для кожнага чалавека будзе разлічана індывідуальна – у залежнасці ад стажу работы і яго заработнай платы.

Павялічацца памеры мінімальных і сацыяльных пенсій, усіх відаў дапамог, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій, праду­гледжаныя пенсійным заканадаўствам, асобным катэгорыям грамадзян.

Для разліку пенсій і дапамог у лістападзе 2013 г. прымяняюцца:

– бюджэт пражытачнага мі­німуму ў сярэднім на душу насе­льніцтва ў цэнах верасня 2013 г. у разліку на месяц склаў 1 047 530 руб.;

– базавая велічыня – 130 000 руб. (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 2013 г. №842);

– мінімальны памер пенсій па ўзросту – 261 883 руб. (25% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2013 г. – 1 047 530 руб.);

– даплата да мінімальных памераў пенсій – 944 770 руб. (20% сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсіі, – 4 723 850 руб.);

– сярэдняя заработная плата рабочых і служачых за верасень 2013г. – 5 399 321 руб.;

– сярэдняя заработная плата работнікаў у рэспубліцы за верасень 2013 г. –5 399 321 руб.;

– сярэдняя заработная плата за 3 квартал 2013 года, прымяняемая пры назначэнні і пераразліку дапамог па доглядзе дзі­цяці ва ўзросце да 3 гадоў, – 5 460 345 руб. (Закон Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2013 г. №7-3 “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”);

– месячная мінімальная заработная плата, якая выкарыстоўваецца пры налічэнні стажу работы з прымяненнем паправачнага каэфіцыента ў лістападзе 2013 г. – 1 464 790 руб.

Пры назначэнні і пераразліку пенсій па інваліднасці і з выпадку страты кармільца ў выніку катастрофы на ЧАЭС для ка­рэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў у лістападзе 2013 г. прымяняецца сярэдняя заработная плата работнікаў за жнівень 2013 г. – 5 547 075 руб.

Для разліку памераў сацыяльных пенсій і дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей (акрамя дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў), у лістападзе 2013 г. прымяняецца велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2013 г. (1 047 530 руб.).

Стаўка рэфінансавання з 10 чэрвеня 2013 г. складае 23,5 працэнта гадавых.

Памер дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дзіцяці-інваліда, скла­дзе 1 047 530 руб. (100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2013 г. – 1 047 530 руб.)

Алена ПЯТРЭНКА,

намеснік начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Добавить комментарий