Пенсии и помощь в мае

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама паведамляе, што, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2012 г. №35, з 1 мая 2012 г. павялічацца працоўныя пенсіі ў сярэднім на 18%. Сума для кожнага пенсіянера будзе разлічана індывідуальна – у залежнасці ад стажу работы і яго заработнай платы. Павялічацца памеры сацыяльных пенсій, усіх відаў дапамог, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій, прадугледжаныя пенсійным заканадаўствам асобнай катэгорыі грамадзян. Для разліку пенсій і дапамог у маі 2012 г. прымяняюцца: – бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2012 г. у разліку на месяц склаў 743020 руб.; – базавая велічыня – 100000 руб. (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. №1785); – мінімальны памер пенсій па ўзросту – 185755руб. (25% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2012 г. – 743020 руб.); – сярэдняя заработная плата рабочых і служачых за сакавік 2012 г. – 3188047 руб.; – сярэдняя заработная плата работнікаў у рэспубліцы за сакавік 2012 г. – 3159624 руб.; – сярэдняя заработная плата за 1 квартал 2012 г., прымяняемая пры назначэнні і пераразліку працоўных пенсій, – 3006088 руб. (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2012 г. №35); – даплата да мінімальных памераў пенсій – 601218 руб. (20% сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсіі, – 3006088 руб.). – месячная мінімальная заработная плата, якая выкарыстоўваецца пры налічэнні стажу работы з прымяненнем паправачнага каэфіцыента ў маі 2012 г., – 1000000 руб. (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2011 г. № 1666). Для карэкціроўкі фактычнага заработку пры назначэнні і пераразліку працоўных пенсій, а таксама для налічэння сацыяльных пенсій па прычыне катастрофы на ЧАЭС у маі 2012 г. прымяняецца велічыня сярэдняй заработнай платы ў памеры 3006088 руб. Пры назначэнні і пераразліку пенсій па інваліднасці і з выпадку страты кармільца ў выніку катастрофы на ЧАЭС для карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў у маі 2012 г. прымяняецца заработная плата работнікаў за сакавік 2012 г. – 3159624 руб. Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з 4-х чалавек у цэнах сакавіка 2012 г. у разліку на месяц на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2012 г. зацверджаны ў памеры 1171590 руб. (Пастанова Міністэрства працы і абароны Рэспублікі Беларусь ад 18.04.2012 г. № 52). Для разліку памераў сацыяльных пенсій і дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, у маі 2012 г. прымяняецца велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2012 г. (743020 руб.). Памер дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дзіцяці-інваліда складзе 743020 руб. (100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2012 г.).

Алена ПЯТРЭНКА, галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама

Добавить комментарий