Прыйшоў час завірух і галалёдзіцы. З пагаршэннем умоў надвор’я рэзка ўзрастае і аварыйнасць на нашых дарогах. Вось і першы месяц новага года не стаў выключэннем.
11 студзеня жыхар Каменца,1981 г. н., на Аўдзі-80 па вул. 40 год Кастрычніка райцэнтра выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Фальксвагенам, які рухаўся ў сустрэчным накірунку. У выніку абодва аўтамабілі пашкоджаны.
18 студзеня вадзіцель прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Кааптранс”, едучы на аўтамабілі ГАЗ па вул.Чкалава ў Каменцы, не выбраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля БМВ і пры зніжэнні хуткасці апошнім дапусціў з ім сутыкненне. У ДТЗ ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.
У той жа дзень, 18 студзеня, жыхар Брэста рухаўся на Фальксваген-Гольфе па дарозе Цюхінічы – Высокае – граніца РП у накірунку абласнога цэнтра. Не выбраў бяспечную хуткасць, выехаў на правую па ходу руху абочыну і пры заносе аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, “выскачыў” на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Фальксваген-Пасатам (гл. здымак). Вадзіцелі абодвух аўто атрымалі раненні, машыны пашкоджаны.
19 студзеня брастаўчанін на Сітраене ехаў па вул.Брэсцкай у накірунку вул.8 Сакавіка ў Каменцы. На закругленні дарогі ўлева не выбраў бяспечную хуткасць з улікам заснежанага і слізкага пакрыцця і пры заносе аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, сутыкнуўся з Фальксваген-Шаранам, які рухаўся ў сустрэчным накірунку. Вынік ДТЗ – пашкоджаныя аўтамабілі.
21 студзеня раніцай, у 7.30, жыхар Пелішча на ВАЗе наехаў на гужавую павозку, якая не была абсталявана ліхтарамі. На шчасце, ніхто не пацярпеў, пашкоджаны транспартныя сродкі.
Аляксандр ГЕРАСІМУК,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.
Это может быть интересно:
-
«Эрудиты» из Пелищ заняли 3 место в интеллектуально-развлекательной игре от БРСМ
-
Шибанова и Володина отправятся на республиканские соревнования по дзюдо
-
Мошенники внедряются в мир флористики
-
Золото «Продэкспо-2025» завоевала компания «Беловежские сыры»!
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу. Ответные матчи. Белтелеком-Брест – Агро-Пелище