Справаздачны пленум з абменам вопытам работы прафсаюзных арганізацый Жабінкаўскага раёна правёў РК прафсаюза работнікаў АПК на чале з Ірынай Дуднікавай у пятніцу на мінулым тыдні. Старшыні прафкамаў, члены рэвізійных камісій, казначэі, грамадскія інспектары па ахове працы сельгасарганізацый – больш за 30 чалавек – наведалі СВК “Рагазнянскі” і СПМК-19, пазнаёміліся з бытавымі ўмовамі ў гэтых калектывах, пытаннямі аховы працы. На пленарным пасяджэнні ў СПМК-19 заслуханы справаздачы аб рабоце райкама прафсаюза і рэвізійнай камісіі, інфармацыі па рэалізацыі Дэкрэта № 18, выкананні заканадаўства аб працы і інш. У рабоце пленума прыняў удзел тэхнічны інспектар па ахове працы Брэсцкага абкама прафсаюзаў Сяргей Канюшка.
Это может быть интересно:
-
ПОЖАР В СТРОИТЕЛЬНОМ МАГАЗИНЕ В ВЫСОКОМ. БЕЗ ПОСТРАДАВШИХ
-
Перепила, обчистила, уехала на такси: хроники одного криминального застолья
-
Мастера Каменетчины блеснули талантами на фестивале «Не стареют душой ветераны»
-
Кто взял главный Кубок «Вертикали» в Каменце?
-
ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ! ПРОТИВОСТОИМ БОЛЕЗНИ НЬЮКАСЛА