Здавалася б, зусім нядаўна ва ўсіх гаспадарках ішла масавая ўборка зерневых. Зараз жа прыйшоў час бульбы, якая ў раёне даспявае на 671 га. У адну з гаспадарак, што займаецца вырошчваннем элітных сартоў, завітала на гэтым тыдні.
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Александрыя-Агра” бульбай займаюцца не адзін год (дарэчы, сёлета яе пасадзілі на 140 га), таму добра ведаюць, што і калі патрэбна зрабіць, каб былі высокія рэзультаты карпатлівай працы. Дырэктар гаспадаркі Алег Казакевіч неаднаразова выязджаў на семінары, прысвечаныя менавіта гэтай культуры. На адным з іх пазнаёміўся з тэхналогіяй вырошчвання, якую вырашыў выпрабаваць на палях свайго таварыства.
ААТ “Александрыя-Агра” стала першым на Брэстчыне, хто вырашыў правесці эксперымент з дапамогай тэхнікі нямецкай фірмы “Grimme”.
Перад пасадачным працэсам у зямлю ўносяць мінеральныя ўгнаенні і прыступаюць да справы (выкарыстоўваецца двухрадковая саджалка). Пры гэтым ідзе аўтаматычная апрацоўка клубняў спецыяльнымі прэпаратамі, якія абараняюць культуру ад шматлікіх шкоднікаў.
Аб спецыфіцы пасадкі бульбы новым спосабам раёнка падрабязна пісала ўжо на сваіх старонках. Але хочацца ўсё ж такі крыху нагадаць, тым больш, што ў гэтым годзе гаспадарка набыла спецыяльны агрэгат – сепаратар, які збірае каменне з поля.. Такім чынам тут вырашылі змагацца з цвёрдым мінералам, якога на Камянеччыне вельмі многа. Уся цяжкасць у тым, што камяні тармозяць працэс уборкі бульбы. Новая ж тэхналогія простая: з дапамогай сепаратара робяцца барозны глыбінёй каля 80-і сантыметраў. У іх закопваюцца маленькія каменьчыкі і пустазелле. Пасля праходжання такога агрэгата зямля ператвараецца ў пух.
Потым прыходзіць час акучвання. І тут выкарыстоўваецца грэбнеўтваральнік-акучвальнік “Grimme GH2”. Затым уносяць ядахімікаты ад пустазелля (дарэчы, дзейсны сродак, бо на тым полі, дзе ўбіраў камбайн падчас майго знаходжання ў гаспадарцы, пустазелле амаль адсутнічала).
Нарэшце, прыйшоў час капання. У гаспадарцы да ўборкі “другога хлеба” прыступілі каля двух тыдняў таму. Выкарыстоўваецца бульбаўборачны аднарадковы камбайн усё той жа нямецкай фірмы (у аўторак на поле выйшаў другі такі ж камбайн). У дзень пры спрыяльных умовах надвор’я адзін такі камбайн выкопвае бульбу з амаль што 2 га. Пакуль ураджайнасць культуры складае 350-400 ц/га, але гэта толькі пачатак. З поля бульбу вязуць на сартавальны пункт. Тут яе дзеляць па фракцыях: вялікая – для насельніцтва, насенка – на склад, маленькая – на Вярховіцкі крухмальны завод.
За кошт новай тэхналогіі практычна няма камення. Таму зменшылася колькасць працаўнікоў, занятых на ўборцы другога хлеба.
Захоўвацца бульба будзе ў бульбасховішчы, разлічаным на 800-900 тон. Дарэчы, яно дабудоўваецца, таму, мажліва, што ўжо сёлета насенкі захаваюць больш.
У гэтым годзе ў гаспадарцы пасадзілі 10 гатункаў бульбы, два з якіх новыя – Лад і Зорачка. На палях даспяваюць Журавінка, Вяснянка, Лілея, Здабытак. Зараз жа капаюць Рэд Скарлет і Атлант.
Сёлета гаспадарка стала элітнай, таму наперадзе шмат працы, каб утрымаць такі высокі статус. Але ў гэтага таварыства ёсць усе шанцы справіцца з пастаўленай задачай.
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Юная художница из Каменца — в тройке лидеров престижного конкурса
-
МЧС НАПОМИНАЕТ: ИЗ-ЗА СУХОЙ ПОГОДЫ НА КАМЕНЕТЧИНЕ ВЫСОКАЯ ОПАСНОСТЬ ПОЖАРОВ
-
В Каменце прошла премьера фильма о Государственных символах Республики Беларусь
-
Кибершпионские группы и сообщества хактивистов. Кто несет угрозу учреждениям и предприятиям Беларуси
-
Александр Каприцкий: “Сенаторская деятельность – это большая ответственность и серьезная работа”