Сёння асаблівая ўвага прыкавана да палёў, дзе вось-вось разгорнецца сапраўдная барацьба за час, бо ён ідзе, а палі дагэтуль стаяць амаль не засеянымі, часам нават са снегам.
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка на нарадзе аб мерах па мінімізацыі наступстваў вясенняй паводкі і гатоўнасці да пасяўной кампаніі даручыў кіраўнікам абласцей зрабіць усё для таго, каб пасяўная кампанія была праведзена “не проста якасна і аптымальна хутка, а вельмі хутка, бо з-за надвор’я значна скараціліся агратэхнічныя тэрміны вясенне-палявых работ”.
12 красавіка ў “Агра-Турне” ў поле выйшла тэхніка. План яравой сяўбы – 1800 гектараў, з іх зерневых і зернебабовых – 750, астатнія гектары адведзены на аднагадовыя культуры і кукурузу. На момант прыезду на поле ля Грушаўкі пасеялі 61 гектар аўса. Акрамя таго, тэхніка зараз ужо шчыруе на падрыхтоўцы глебы пад пасевы лубіну. Ён будзе расці на 200 гектарах. Запланаваны і тэрміны заканчэння пасяўной – за 10-12 дзён павінны справіцца.
Зімаванне азімых у гаспадарцы прайшло нядрэнна. Пацярпеў толькі ячмень. “Гэта адбылося з-за працяглага снежнага покрыва, які не забяспечыў захаванасць ячменю. З гэтай прычыны многа цвілі. На дадзены момант вядзецца баранаванне і падкормка пасеваў”, – патлумачыў галоўны аграном гаспадаркі Віктар Цімашук.
Сёння вядуцца практычна ўсе вясеннія палявыя работы: падкормка сенакосу і пашы, азімых, баранаванне, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, збор камення. Усяго на палі выйшла 15 адзінак тэхнікі. Сярод галоўных дзеючых асоб – Вадзім Ахрымчук. Менавіта ад яго зараз залежыць, як хутка і якасна пройдзе пасяўная ў “Агра-Турне”. Гэта ўжо шостая пасяўная механізатара на “Джон-Дзіры”. На ўнясенне мінеральных угнаенняў свае трактары ў поле вывелі Мікалай Гарасюк і Міхаіл Шкута.
Недахоп грашовых сродкаў сказаўся на нізкай забяспечанасці азотам (60%) і фосфарам (40%). Калійных назапасілі 104% да плана. “Думаю, у бліжэйшы час гэта пытанне будзе вырашана. Ёсць заключаныя дагаворы з “Гроднаазотам”. Безумоўна, у дастатковай колькасці патрабуемых планам угнаенняў не будзе, але мы зможам неяк выйсці з гэтай складанай сітуацыі”, – зазначыў галоўны аграном.
Акрамя таго, разам з сяўбой і ўнясеннем мінеральных угнаенняў у полі шчыруюць і паляводы. Яны задзейнічаны на зборы камення.
З аўторка мясцовая сталоўка арганізавала двухразовае гарачае харчаванне для тых, хто праводзіць свой рабочы дзень у полі.
Галоўны аграном ААТ “Агра-Турна” Віктар Цімашук упэўнены: яны справяцца з пастаўленымі задачамі ў запланаваныя тэрміны, бо задзейнічаны ў пасяўной кампаніі надзейныя і адказныя людзі.
***
Аляксандр РУСЕЦКІ: “Плануем адсеяцца да сярэдзіны наступнага тыдня…”
14 красавіка ў ААТ “Відамлянскае” пачалі сяўбу яравых культур. А ў сераду, 17 красавіка, мы пабывалі на адным з палеткаў гаспадаркі. Тут кіпела работа: насенне легла ў зямлю на 140 гектарах (23% ад запланаванага). Акрамя таго, яшчэ 200 гектараў ўжо гатовы прыняць насенне будучага ўраджаю.
Сяўбу ў гаспадарцы пачалі з аўса і ячменю, праз некалькі дзён плануюць сеяць зернебабовыя. Як паведаміў намеснік дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Аляксандр Русецкі, усяго пад сяўбу зерневых і зернебабовых адведзена 610 гектараў, а агульныя плошчы пад вясеннюю сяўбу – 2613 гектараў.
– Паралельна ідзе падрыхтоўка глебы пад цукровыя буракі, якія плануем пачаць сеяць да выхадных, – падзяліўся планамі Аляксандр Анатольевіч. – Акрамя таго, у “Відамлянскім” падкормлены азімыя зерневыя ўжо на 28% плошчаў.
У дзень нашага прыезду планавалі завяршыць падкормку азімага рапсу. На палях гаспадаркі зараз шчыруюць тры сеяльныя агрэгаты. Лідзіруе механізатар Вячаслаў Ігнатчык, які пасеяў ужо больш за 50 гектараў. Акрамя таго, 6 агрэгатаў задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы і 4 – на падкормцы азімых і рапсу. Рабочы дзень пачынаецца ў сем гадзін раніцы, а заканчваецца ў дзевяць вечара. Закончыць сяўбу яравых зерневых плануюць у гаспадарцы да сярэдзіны наступнага тыдня.
– А як перазімавалі зерневыя?
– Канкрэтна пакуль нічога сказаць не магу, – адказаў намеснік дырэктара. – Канчатковыя вынікі падвядзем на наступным тыдні. Зараз праводзіцца баранаванне і падкормка на аслабленых участках азіміны. Ёсць яшчэ і такія, на якіх ляжыць снег…
Акрамя таго, многія ўчасткі ў “Відамлянскім” падтоплены вадою, якая будзе сыходзіць яшчэ не адзін дзень. Таму апрацоўваюцца палеткі выбарачна.
– Месцамі нават прыходзіцца ўносіць карэктывы ў севазвароце. Там, дзе зараз стаіць вада, у некаторых месцах планавалі пасеяць яравыя. Магчымасці няма – там будзе расці кукуруза, якую пасеем пазней.
Але не толькі час прыспешвае аграрыяў “Відамлянскага”.
– Зараз у полі неабходна закрыць вільгаць. Гэтаму ўдзяляецца максімальная ўвага. Важна закрыць там, дзе будзе праходзіць сяўба пазней.
У гаспадарцы маюць надзею, што сяўбу закончаць у запланаваныя тэрміны.
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
«Белтелеком»: мы идем навстречу своим абонентам!
-
«Рок под открытым небом»: в Пружанах снова пройдет фестиваль «СОЛНЦЕСТОЯНИЕ»
-
Акция «Вместе — за крепкую и здоровую семью» стартует В Беларуси
-
ФОТОРЕПОРТАЖ. НА ПЛОЩАДИ У КАМЕНЕЦКОЙ БАШНИ ПРОШЛА ТЕАТРАЛЬНО-МУЗЫКАЛЬНАЯ РЕКОНСТРУКЦИЯ “ДОРОГА К ПОБЕДЕ”
-
Память – в сердце нашем… Торжественный митинг, посвященный 80-летию Великой Победы, прошел в Каменце