4 студзеня 2014 года адбыліся першыя пасяджэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, на якіх разгледжаны арганізацыйныя пытанні.
Старшынёй акруговай выбарчай камісіі Камянецкай выбарчай акругі №36 выбраны МІХАЛЬЧЫК Аляксандр Пятровіч, начальнік аддзела эканомікі Камянецкага райвыканкама, яго намеснікам – ВЯТКІНА Тамара Аляксандраўна, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Камянецкага райвыканкама. Сакратаром камісіі выбрана КУРЫЛОВІЧ Алена Мікалаеўна, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Камянецкага райвыканкама.
Старшынёй акруговай выбарчай камісіі Высокаўскай выбарчай акругі №37 выбраны ЗАЙЦАЎ Дзмітрый Алімавіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж”, яго намеснікам – САЯВЕЦ Валянціна Андрэеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа в.Скокі” Брэсцкага раёна. Сакратаром камісіі выбрана ТКАЧ Ірына Пятроўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж”.
Это может быть интересно:
-
Внеочередное заседание 19-й сессии Каменецкого районного Совета депутатов 29 созыва прошло 11 ноября
-
Прямые телефонные линии. Август
-
Об определении перечня наиболее значимых для Каменецкого района видов индивидуальной предпринимательской деятельности
-
СЕМИНАР ДЛЯ ИДЕОЛОГОВ ТРУДОВЫХ КОЛЛЕКТИВОВ ПРОШЕЛ В КАМЕНЦЕ
-
Об утверждении Положения о порядке организации и проведения конкурса эскизных проектов