Сучасныя аўтаматы для вырабу дублікатаў ключоў і чыпаў з’явіліся ў камянецкім Доме быту летась (іх атрымалі па лініі інвестыцыйнага фонду Мінгандлю РБ). Адпала неабходнасць ехаць у Брэст па гэтую “дробязную” паслугу. Майстар Сяргей Рабкавец, які працуе тут праз дзень – у аўторак, чацвер і суботу, за 3-4 хвіліны зробіць дублікат у прысутнасці гаспадара ключа. Праўда, як зазначае Сяргей, кліентаў пакуль нягуста: мабыць, не ўсе ведаюць пра гэтыя паслугі ў Каменцы. А шкада, бо ў той майстэрні, што на першым паверсе Дома быту, можна атрымаць не толькі дублікат ключа, але і навастрыць нож, нажніцы, пілы, нажы мясарубкі, сякеру, адрамантаваць замок, аднавіць “дзвіжок” на маланцы і інш.
Уладальнікі аўто таксама не абыдзены ўвагай: тут можна адрамантаваць аўтамабільны замок, вырабіць ключ для аўто. Калі кошт паслуг у асноўным да 40 тысяч, дык аўтамабілістам давядзецца заплаціць некалькі даражэй. Дакладнасць дубліката на ўсе “сто” адпавядае арыгіналу, бо станок настроены майстрам адмыслова.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
ПОЖАР В СТРОИТЕЛЬНОМ МАГАЗИНЕ В ВЫСОКОМ. БЕЗ ПОСТРАДАВШИХ
-
Белорусская птицефабрика хочет производить голубые яйца
-
НК – беглым: Беларусь – это меньшее, что сегодня должно волновать Польшу
-
Как восстановить дубликат трудовой книжки по данным персонифицированного учета?
-
«НК»: $15 млн на то, что можно скачать в интернете? Вы не понимаете, это другое…