Днямі ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да аднаго з майстроў Высокаўскага прафтэхкаледжа, які 29 чэрвеня вечарам у інтэрнаце каледжа пасля сумеснага распіцця спіртнога нанёс не менш за сем удараў рукамі ў твар другому майстру (абодва – мясцовыя жыхары). Экспертыза аднесла нанесеныя траўмы да катэгорыі менш цяжкіх па прымеце “працяглае расстройства здароўя”, крымінальная справа ўзбуджана па арт.149 Крымінальнага кодэкса РБ (“Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання”). Кажуць, у той вечар адзначалі чарговы выпуск. Пэўна, не толькі для навучэнцаў, але і выкладчыкаў варта накласці строгае “табу” на ўжыванне спіртнога ў інтэрнатах – “зялёны змій” аднолькава правакуе непрыстойныя ўчынкі як падлеткаў, так і дарослых.
Это может быть интересно:
-
СЕГОДНЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ БОРЬБЫ ПРОТИВ ФАШИЗМА, РАСИЗМА И АНТИСЕМИТИЗМА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 8-9 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
УЧАЩИЕСЯ НОВИЦКОВИЧСКОЙ СШ ИМЕНИ В.Г. ИГНАТЮКА ПОСЕТИЛИ ПРОКУРАТУРУ РАЙОНА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 1-2 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
Гигин: лекторы общества «Знание» узнаваемы в народе, активно применяем новые формы работы
1 thought on “Пасварыліся майстры…”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
І пры чым тут выкладчыкі, калі “Пасварыліся майстры”?