Пад увагай зброя

З 1 па 30 лістапада ў вобласці і раёне праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы злачынстваў і няшчасных выпадкаў з прымяненнем зброі, яе выяўленні і канфіскацыі з прычыны незаконнага захоўвання, прыпыненні фактаў браканьерства ў перыяд асенне-зімовага палявання. Супрацоўнікі міліцыі сумесна са спецыялістамі прыродаахоўных арганізацый будуць праводзіць рэйды па выяўленні парушэнняў правілаў палявання, прымаць меры да тых грамадзян, хто браканьернічае і захоўвае незарэгістраваную зброю. Пра такія факты паведамляйце па тэл. 102, 2-12-02, 2-21-55, 2-15-98.

Добавить комментарий