Пад кантролем – бяспека

Emblema-560x373Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзілі работу ў 2012 годзе ў межах Канцэпцыі па бяспецы дарожнага руху і Рэспубліканскай праграмы “Узаемаразуменне”.

Каб папярэдзіць ДТЗ, арганізоўвалі прафілактычныя мерапрыемствы, дэкады, акцыі пад рознымі назвамі, кожны месяц праходзілі Адзіныя дні бяспекі дарожнага руху, у час якіх адбываліся сустрэчы ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. З мэтай папярэджання ДТЗ на рэспубліканскай аўтадарозе Брэст – Каменец – НП “Белавежская пушча” у вёсцы Дзмітровічы ўстаноўлены бігборд. У жніўні – снежні праходзілі спецыяльныя мерапрыемствы “Фільтр”: супрацоўнікі ДАІ, аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і спецыялісты падатковай інспекцыі правяралі транспартныя сродкі.

Пэўная роля адводзіцца нагляду за арганізацыяй дарожнага руху і дарожнай інспекцыі. На тэрыторыі раёна звыш 285 км дарог рэспубліканскага значэння, якія абслугоўваюць ДЭУ-25 і ДЭУ-21, а таксама больш за 640 км – мясцовага значэння (яны пад апекай ДРБУ-137). За дарожнай сеткай Каменца, Высокага і Белавежскага наглядае Камянецкая ЖКГ. За нездавальняючае ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі ў бяспечным для руху стане 17 службовых асоб дарожных і камунальных арганізацый былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Пры падрыхтоўцы да свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” у Каменцы праведзены капітальны рамонт пакрыцця вуліц Леванеўскага, Пагранічнай, скрыжавання вуліц 8 Сакавіка і Брэсцкай, Чкалава, зроблены тратуары па Пагранічнай і праведзены іх капрамонт па Леванеўскага. У месцах работ заменены састарэлыя і непрыгодныя дарожныя знакі, нанесена разметка. Адрамантавана вулічнае асвятленне. Устаноўлены святлафоры на скрыжаванні вуліц 8 Сакавіка і Брэсцкай.

Праводзімыя дарожна-патрульнай службай арганізацыйныя і практычныя мерапрыемствы ў 2012 годзе дазволілі прыпыніць 6126 парушэнняў Правілаў руху. 195 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення адхілены ад кіравання. З іх 21 паўторна пад хмяльком на працягу года кіравалі транспартнымі сродкамі; у адносінах гэтых вадзіцеляў узбуджаны крымінальныя справы. Выяўлена 2521 перавышэнне хуткасных рэжымаў, 812 парушэнняў Правілаў пешаходамі.

Прывяду яшчэ некалькі статыстычных лічбаў. Так, летась у студзені і маі ў раёне ДТЗ не было, самыя аварыйныя – ліпень і кастрычнік (па 4 здарэнні). Больш ДТЗ адбылося на тэрыторыі Рэчыцкага, Вярховіцкага сельсаветаў (па 3). Па днях тыдня найбольш аварый (5) прыпадае на нядзелю; на аўторак – 4. У перыяд з 20.00 да 24.00 учынена 10 ДТЗ, найменшая колькасць – з 8.00 да 12.00.

І сёлета работа супрацоўнікаў ДАІ будзе накіравана на выяўленне і адхіленне ад кіравання нецвярозых вадзіцеляў, прыпыненне грубых парушэнняў хуткасных рэжымаў, правілаў – пешаходамі, асабліва тымі, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Будзе ажыццяўляцца штодзённы кантроль за станам дарожнай сеткі і тэхнічных сродкаў руху.

Яўгеній ПІСАРЧУК,

начальнік аддзялення ДАІ.

Добавить комментарий