Вадзім Скакунік і Уладзімір Астапук (на здымку злева направа) у органах унутраных спраў працуюць нядаўна. Першы з іх прыйшоў у Камянецкае падраздзяленне аховы ў студзені мінулага года, пасля службы ва Узброеных Сілах. Тры месяцы падрыхтоўкі ў вучэбным цэнтры, падтрымка, добрыя парады і вопыт камандзіраў дапамагаюць яму вырашаць пастаўленыя задачы і дасягаць высокіх вынікаў у службе. Вадзім упэўнены, што не памыліўся ў выбары прафесіі.
Уладзімір Астапук на ахове правапарадку два гады. У падраздзяленне аховы перавёўся з патрульна-паставой службы міліцыі летась і ўжо зарэкамендаваў сябе як добрасумленны і адказны супрацоўнік, гатовы прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам аддзела. А сёлета ў студзені начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення аховы выказаў падзяку бацькам Уладзіміра за добрае выхаванне сына.
Трэцяга лютага гэтыя супрацоўнікі яшчэ раз даказалі, што выбралі правільны шлях па ахове правапарадку і маёмасці грамадзян. У час свайго дзяжурства каля 21.40 яны затрымалі навучэнца першага курса Высокаўскага сельгаскаледжа ў момант здзяйснення ім крадзяжу ў адной з кватэр па вуліцы Будаўнікоў у Высокім. Скарыстаўшы адсутнасць гаспадара і маючы ключ ад замка ўваходных дзвярэй, непаўналетні хлопец спрабаваў скрасці грошы. Купюра ў 100 долараў ЗША канфіскавана на месцы злачынства. Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факту крадзяжу. А міліцыянер-вадзіцель Уладзімір Астапук і міліцыянер-кінолаг Вадзім Скакунік нясуць службу на чарговым дзяжурстве.
Дзмітрый БАБУХ,
камандзір узвода міліцыі Камянецкага падраздзялення аховы.
Это может быть интересно:
-
Лариса Химич: «Работа – она отзывчивая. На труд откликается результатом»
-
С добрым сердцем! Кому помогли представители Красного Креста в этот раз?
-
Фоторепортаж. Как прошел Кубок по волейболу среди мужчин в Каменце
-
Кредо адвоката: человеком быть!
-
Совместные рейды МЧС и РОВД проходят в Каменецком районе
3 thoughts on “Падзяка за сына”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
о знакомые все лица это те которые приезжают в высокое выспатся частенько их видно спящих в машине
спасибо))
Вадим красавчик!!!!!!!!!!!!!!!!