У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Камянецкім раёне паведамілі, што за першы квартал сёлета плацельшчыкі раёна ўнеслі падаткаў і іншых плацяжоў на суму 37 млрд. 874 млн. рублёў, што ў параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам склала 128,5%. Асноўная частка паступленняў – ад фізічных асоб (39,3%), падатак на нерухомасць –19,9%. Тэмп росту плацяжоў ад ІП склаў 136%. Інспекцыя адзначае адказнасць падаткаплацельшчыкаў раёна: на 1 красавіка у дзеючых суб’ектаў гаспадарання няма запазычанасці па бягучых плацяжах у бюджэт. З фізічных асоб своечасова не разлічыліся толькі двое: доўг кожнага – 100 тысяч рублёў, які будзе ўтрыманы ў судовым парадку.
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Май
-
Выездной прием граждан провел сегодня в Каменце Валентин Байко
-
Решение Каменецкого районного исполнительного комитета от 15 апреля об окончании отопительного сезона
-
Сёння адбылася 11-я пазачарговая сесія Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання
-
Каменецкий районный отдел внутренних дел стал лучшим в Брестской области