Сёння ў туберкулёзнай бальніцы “Вярховічы” – 90 пражываючых. Гэтым людзям даводзіцца праходзіць нялёгкае выпрабаванне хваробай, таму кожнае добрае слова, кожны сардэчны ўчынак асабліва каштоўныя для іх. Пра гэта ведаюць усе, у тым ліку і гуманітарныя валанцёры Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” Гэры і Кэйлін Джон, якія завіталі ў наш раён 19 сакавіка.
Іх ды яшчэ выканаўчага дырэктара МДГА “Сафія” Сяргея Зубовіча, які быў адначасова і перакладчыкам з англійскай, сардэчна вітаў на камянецкай зямлі галоўны ўрач туббальніцы Валянцін Брусевіч. Пасля кароткага знаёмства з работай установы госці з Амерыкі апранулі белыя халаты і рэспіратары, каб прайсці па бальніцы і ўпэўніцца ў тым, што мэбля і бытавая тэхніка, перададзеныя сюды для патрэб хворых, не прастойваюць без справы, прыносяць карысць і ўтрымліваюцца ў належным стане. Так насамрэч і было. 30 двухдзверных шафаў з антрэсолямі, 50 ложкаў з матрасамі, 50 тумбачак, 100 падушак (65 на сінтэпоне і 35 пуха-перавых) і пральная машына BOSH на 8 кг бялізны служаць таму, каб аблегчыць паўсядзённы побыт і хворых, і медперсаналу. Раней бялізну і адзенне (а гэта 300 кілаграмаў у тыдзень) мылі ў Брэсце, цяпер, дзякуючы, падарунку ад “Сафіі”, стала значна лягчэй.
– Значыць, наш гуманітарны праект дасягнуў сваіх мэтаў і можа быць закрыты, – зрабілі выснову госці.
– Чаму было вырашана накіраваць дапамогу менавіта сюды, у Вярховічы? – цікаўлюся ў іх.
– Нашы праекты накіраваныя на ўмацаванне сям’і, – ахвотна тлумачыць Гэры Джон. – Здавалася б, якая сувязь з туббальніцай? Самая непасрэдная! Мы імкнёмся дапамагаць людзям, што праходзяць тут курс лячэння, каб потым яны вярнуліся дадому і змаглі ўмацаваць свае сем’і.
Дарэчы, Гэры і Кэйлін ужо трэці раз наведваюць як валанцёры “Сафіі” гэтую частку свету. Спярша два гады яны пражылі ў Расіі, год з паловай – у Беларусі, куды хацелі адразу ж вярнуцца на другі тэрмін, але дазволу не атрымалі (іх змяніла іншая пара амерыканцаў, пра прыезд якіх у тую ж Вярховіцкую туббальніцу раёнка пісала ў кастрычніку 2013-га). І вось цяпер, праз яшчэ год з паловай суджэнцы Джон зноў на нашай гасціннай беларускай зямлі. Прычым, валанцёры самастойна аплачваюць пражыванне ў краіне, каб ні ў якім разе не браць грошы з фонду, што павінны пайсці выключна на гуманітарныя патрэбы.
Настасся НАРЭЙКА.
Это может быть интересно:
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе