Падарожжа, прэзентацыя…

4ae68bf507f980d22f9a6df9bcad90baШмат цікавых сустрэч прайшло пад адкрытым небам у летняй чытальнай зале, што працуе на канікулах пры Камянецкай дзіцячай бібліятэцы. Яе супрацоўнікі кожны аўторак збіраюць школьнікаў і дашкольнікаў, якім, акрамя асноўных мерапрыемстваў, прапануюць віктарыны, конкурсы, гульні, выставы. У жніўні бібліятэкары запрашаюць у падарожжа ў свет беларускіх кніг “Чытай на роднай мове”, на прэзентацыю навінак па экалогіі “Любімы край Беларуссю завецца” і на пікнік “Чытаем на прыродзе”.

Добавить комментарий