Паводле вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую работу па ахове працы за 2011 год, на падставе рашэння райвыканкама ад 16 снежня 2008 года №1335 “Аб штогадовым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў Камянецкім раёне” (у рэдакцыі рашэння райвыканкама ад 30 сакавіка 2010 года №418), пераможцамі прызнаны:
сярод сельгасарганізацый – ААТ “Агра-Турна”;
сярод арганізацый і прадпрыемстваў вытворчай сферы – СААТ “Белавежскія сыры”;
сярод арганізацый невытворчай сферы – дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі санаторый “Белая вежа” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў”.
Яны атрымаюць прэміі.