Областная филателистическая выставка в Бресте

“Мая Беларусь” – такая тэма першай абласной філатэлістычнай выставы сярод навучальных устаноў і моладзі, якая 6-га сакавіка была адкрыта ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці. Удзельнікі выставы з дзесяці раёнаў нашай вобласці прадставілі калекцыі паштовых марак і блокаў, паштовак аб гістарычнай і культурнай спадчыне, дасягненнях і прыродных багаццях нашай краіны. Дыпломам у рангу бронзавага медаля адзначана ўдзельніца ад нашага раёна, 11-класніца школы №2 Каменца Кацярына Пархоцік, якая прадставіла больш за сотню марак аб флоры і фаўне Белавежскай пушчы. З 15 сакавіка лепшыя калекцыі з нашага абласнога цэнтра накіраваны ў Гродна на рэспубліканскую філатэлістычную выставу.

На здымку: дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”
Валянціна Пух уручае Дыплом Кацярыне Пархоцік
Фота Віктара Дулевіча

Добавить комментарий