Напярэдадні Новага года старшы дзяржаўтаінспетар аддзялення ДАІ Камянецкага РАУС Аляксандр Герасімук і адказны сакратар рэдакцыі Настасся Нарэйка выйшлі на вуліцы горада касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі. Што гэта? Скарачэнне кадраў? Нечакана знойдзенае прызванне? Не зусім. Гэта – сумесная акцыя “НК” і ДАІ пад назваю “З раёнкай – за бяспеку дарожнага руху!”
Усяго толькі трыццаць хвілін у вобразах традыцыйных навагодніх персанажаў на ажыўленых вуліцах горада, а ў выніку – двое вадзіцеляў, адзін веласіпедыст і трое пешаходаў атрымалі падарункі і зарад добрага настрою на ўвесь дзень.
Дзядуля Мароз цікавіўся, ці вераць людзі ў цуды, уручаў брашуры “Правілы дарожнага руху”, святловяртальныя палоскі і флікеры, а на развітанне заклікаў быць уважлівымі на дарогах.
Снягурка ў сваю чаргу запісвала імёны і адрасы шчасліўчыкаў для таго, каб аформіць ім у падарунак падпіску на “Навіны Камянеччыны”. Так, у першым квартале 2014 года бясплатна раёнка будзе прыходзіць у дамы жыхаркі Селяховічаў Любові Голубевай, вайскоўцаў Васілія Галенскага, Сяргея Марчука і Юліі Капуза, у другім – да камянчан Рыгора Маеўскага і Вольгі Мурынай.
Настасся НЕЎДАХ.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
В Каменце прошла премьера фильма о Государственных символах Республики Беларусь
-
Кибершпионские группы и сообщества хактивистов. Кто несет угрозу учреждениям и предприятиям Беларуси
-
Александр Каприцкий: “Сенаторская деятельность – это большая ответственность и серьезная работа”
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА