Аб тым, што пажарная бяспека – апраўданая неабходнасць, ведае, напэўна, кожны. Аднак статыстыка пастаянна сведчыць аб надзвычайных выпадках, а кіраўнікі арганізацый разводзяць рукамі і спасылаюцца на недахоп фінансаў. Яны не задумваюцца над тым, што жыццё і здароўе людзей знаходзіцца ў небяспецы.
Як паказвае практыка, да цяжкіх наступстваў прыводзяць пажары, прычынамі якіх з’яўляюцца парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. У кіраўніцтва склалася памылковае меркаванне аб тым, што забеспячэнне пажарнай бяспекі – справа і клопат кантралюючых органаў. Але гэта не так, такі абавязак ускладзены на кіраўніцтва і службовых асоб.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года “Аб удасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, была праведзена планавая праверка захавання заканадаўства аб пажарнай бяспецы ў СВК “Хадасы”. Парушэнні ў гаспадарцы не трэба было доўга шукаць. Так, па прыбыцці інспектараў пажарнагляду ў адміністратыўны будынак СВК, адразу было выяўлена парушэнне: аддзелка на шляху эвакуацыі – з гаручага матэрыялу. Таксама няма інструкцыі плана дзеяння падчас пажару. Тут жа праверылі. як спецыялісты ведаюць Правілы. Аказалася, што некаторыя не могуць адказаць на самыя элементарныя пытанні. Напрыклад, як карыстацца вогнетушыцелем, па якім нумары званіць падчас пажару. Далей праверка праходзіла на мехдвары, дзе адразу былі заўважаны людзі, якія курылі не ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы, за што кожны з іх атрымаў штраф у памеры адной базавай велічыні.
У цэлым у ходзе праверкі ў дадзенай гаспадарцы было выяўлена 31 парушэнне. Да адміністратыўнай адказнасці прыцягнуты кіраўнік гаспадаркі (1 мільён рублёў) і інжынер па тэхніцы бяспекі (100 тысяч рублёў).
Для падтрымкі ў арганізацыі патрабуемага проціпажарнага рэжыму ў першую чаргу неабходна, каб кіраўніцтва комплексна і свядома падыходзіла да яго.
Генадзь КОХНЕНКА,
інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Это может быть интересно:
-
С ДОСТАВКОЙ НА ДОМ: С 1 ДЕКАБРЯ КНИГИ ИЗ РАЙОННОЙ БИБЛИОТЕКИ ВАМ ПРИВЕЗЕТ АВТОЛАВКА
-
Бизнес-идея высоковчан одержала победу в «Молодой стартап академии»
-
Дети в теме. Школьники из Каменецкого района знают историю родной страны
-
В Турнянском детском саду написали «Письмо о Беларуси»
-
Информационно-образовательная акция прошла в «Каменецком ЖКХ»