Пры мінусавай тэмпературы на вадаёмах, найперш азёрах і сажалках, з’явіўся першы лёд, нетрывалы, тонкі. Аматары зімовай рыбалкі павінны памятаць, што выхад на яго забараняецца да таго часу, пакуль таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў. І нават тады нельга збірацца ў адным месцы групамі, побач свідраваць шмат лунак. Найбольш слабы лёд там, дзе з вады выступаюць кусты, асака, а на рэчках заўжды ёсць месцы з хуткім цячэннем, якія ўвогуле не замярзаюць або пакрываюцца зусім тонкім лёдам (найперш, там, дзе ў рэчкі ўпадаюць ручаі).
Калі наступіць час падлёднай лоўлі рыбы, не забывайце пра бяспеку. Вазьміце з сабой хоць бы шнур даўжынёй 12-15 м з грузам у 400-500 г на адным канцы і пятлёй і буйком на другім, каб было што кінуць таварышу, калі той нечакана праваліцца ў палонку.
Звяртаюся да бацькоў: не адпускайце дзяцей без дарослых на пакрытыя лёдам вадаёмы. Дарэчы, пакатацца на каньках заўжды бяспечна і весела можна на спецыяльна абсталяваных катках. Штогод такія катанні і гульні ў хакей з шайбай наладжваюцца на камянецкім стадыёне. Ды з асвятленнем, пад музыку, а плата невялікая. Як паведамілі ў райспарткамітэце, пакуль заліць каток немагчыма, бо снег выпаў на незамерзлую зямлю, лёд не трымаецца. Пачакаем маразоў! Беражыце сябе і блізкіх вам людзей.
Алег СКРЫБУНОЎ, старшыня раённага савета таварыства выратавання на водах.
Это может быть интересно:
-
Каменчанин Сергей Сидорук реализовал свою мечу и теперь работает в «Белавиа»
-
Военная академия Республики Беларусь ждет вас в в своих рядах!
-
Брестская пограничная группа объявила творческий конкурс на лучший рисунок имиджевого образа
-
Мошенники продолжают обманывать доверчивых граждан
-
В Беларуси продолжается подготовка к поступлению в Институт пограничной службы.