Не паліце ржышча!

235253_2Восенню, як і вясной, надыходзіць пара падрыхтоўкі палёў да будучых пасеваў. У гэты перыяд не абыходзіцца без спальвання ржышча, пажніўных рэшткаў. На жаль, наступствы такіх палаў часам вельмі сумныя.
Пасля жніва адзначана павелічэнне выпадкаў спальвання ржышча ў сялянскіх гаспадарках, што прыводзіць да значнага забруджвання атмасфернага паветра, зніжэння якасці зямельных рэсурсаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што агонь выпальвае пладародны гумусны слой. Гіне ўся карысная мікрафлора, у т. л. і тая, што дапамагае раслінам супрацьстаяць хваробам. На ўзнаўленне пладароднага слою, знішчанага ў выніку палу, патрабуецца значны час. Разам з тым ад агню на палях сур’ёзна церпіць раслінны і жывёльны свет.
Але, самае галоўнае, пры такіх палах часта агонь знішчае не толькі пажніўныя рэшткі, але і дамы, хлявы. Бывае, што гінуць людзі…
Законам катэгарычна забаронена спальванне ржышча і пажніўных рэшткаў, асабліва ў пажаранебяспечны перыяд. Парушэнне ўстаноўленых правілаў можа мець плачэўныя наступствы – адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу.
Паважаныя грамадзяне, будзьце пільнымі!
Генадзь КОХНЕНКА.

Добавить комментарий